Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Весць талкі. Разважліва гутарыць. Яны пачалі весць талкі npa свадзьбу, а мне некалі было сядзець, я пабег. Зак. Павесць талкі. Максім з Петраком як павядуць талкі, дык заснеш слухаючы i выспішся. Ветрам надуць іран. Зацяжарыць без шлюбу. Ну як жа, яе ціхенькая таўсцее з кажным днём, ветрам надуло. Вецер не дуне (не падуе). Знаходзіцца пад неаслабнай апекай. Так глядзяць свайго малага, на яго вецер не дуне. Кухтае сваіх мальцаў, каб на іх вецер не падуў. Вецер у галаве пяе. Пра легкадумную асобу. Што ён табе толковав скажа, калі ў яго вецер у галаве пяе. Відзець добрый вецер. Мець спагаду. Не дужа яна відзела добрый вецер, Максіміха — урэдная свякрова. Відзець празор. Мець спачын, перадышку. Шхто не скажа, што яна відзела празор, за работаю ёй дыхнуць было некалі. Відзець скрозь донную. Усё разумець. Хведзъку ты не пройдзеш ні ў чом, ён усягда скрозь донную відзіць. Вісець на вушах. Надакучаць. Сідаронкавы разговоры ўва ўсіх вісяць на вушах. Вока к воку не было. Ніколькі не ўдалося заснуць. Ноч прадурыліся без толку, у мяне вока к воку не было. Боуна чэшацца. Пра сварку, непрыязныя адносіны. Узноў між імі воўна чэшацца, ніяк такою сабе людзі не найдуць. Воўну часаць. Сварыцца, праяўляць непрыязныя адносіны. Абея харашы: ні за што ні за якае воўну чэшуць который год. Зак. Воўну пачасаць. Ладныя былі суседзі, воўну гады два пачасалі. Вочы выбіваць. Праяўляць задзірыстасць, непаслушэнства. Дажджэш з такого толку, калі ён з еткіх пор вочы выбівае. Вочы выкалываць. Рэзка папракаць. Хвенька ёй вочы выкалывала i малаком, i сенам, i бульбаю, а тая маўчала, словечка не раняла. Зак. Вочы выкалаць. Не ідзі ты пад яе яблынкі, строму не аббярэшся, яна табе вочы выкаліць. Вочы драць. Дражніць. Ён ішоў з дзедам i ўвідзелі ваўка, дык яму вочы дралі: воўк i воўк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 321  ▶