Ваду на нос ліць. Праяўляць непавагу, здзекавацца. Якое цярпенне ў етага чалавека, яму ваду на нос іллюць, а ён маўчыць. Вазіць ваду ў балота (дровы ў лес). Займацца бяссэнснай справай. Скажы, што вы месяц дзелалі? — вазілі ваду ў балота цэлымі днямі. Наравіцца яму вазіць дровы ў лес: не запылішся, не загразнішся i рук не замарает, Вазьмі трасцы. Пра бясследнае знікненне. Адлажыла на палічке мякенькіх канхветак, думала з чаем выпіць, хвацілася ўвечары — вазьмі трасцы, малыя дабраліся. Ванька із-за горкі. Недалёкая, разумова абмежаваная асоба. Што ты пра яго другое скажаш, калі ema Ванька ізза горкі. Варона (сарока) знясе жарт. Пра дзіця, якое добра памылася. Цябе сяння варона знясе, такей ты чысценькій. Толіка сарока можа знесць, епгак ён вымыўся ўчора. Вароннія яйцы піў. Пра асобу з рабым тварам. Відна, яе жаніх гады два вароннія яйцы піў. Варочацца ў вірах. Знаходзіцца невядома дзе. Палучыла шчасце на сваю галаву: тэй зяць столька ўрэмя варочаецца ў вірах. Векаваць у адной шкуры. Жыць без змен. Разве ён збіраецца векаваць у адной шкуры, ета яму не ўдасца. Зак. Звекаваць у адной шкуры. Як ты ні старайся, дык у адной шкуры не звякуеш, пазнаеш у жызні i белага i серага. Векаваць у сабаччай шкуры. Жыць несумленна. А нягож не, во так i вякуе ў сабаччай шкуры. Век-навек. 1. Ніколі. Мне тады матка прыказывала: век-навек такога не дзелай. 2. Назаўсёды. Запомні век-навек: абрэменнаю нійдзе за сябе не хватайся на пажары. Веку не ўбудзе. Нічога не здарыцца. Няхай паспрабуе мужыцкай жызні, веку не ўбудзе, прывык сядзець на ўсім гатовым. Весць адну песню. Сцвярджаць адно i тое ж. К яму калі не пойдзеш, усягда вядзе адну песню: няма, не магу, не знаю. Весць казу ў лес, Рабіць бескарысную справу. Ён найдзе сабе заняціе — весць казу ў лес, на большае яго галава не сабражае
3 👁