Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
на зару. Як узялося на зару, яны пабеглі ў чарніцы ў Сапрынаўскій лес. Брацца на маткі. Пры гульні ў мяч вызначаць галоўную фігуру ў першай партыі, беручыся папераменна за палку. Як гулялі ў мячыка, браліся на маткі i старшая матка набірала каманду. Браць дзялёжку. Атрымліваць сваю часгку пры падзеле. Я думаю, што Коля з Барысам не стануць браць дзялёжку, усе астанецца меншаму. Зак. Узяць дзялёжку. Шурык узяў дзялёжку, а Сямён з Кузьмою адказаліся, каб іхнія часці пашлі сястрэ. Браць за руб за дваццацъ гумар. Уздзейнічаць. Не тога яны надумаліся браць за руб за дваццацъ. Зак. Узяць за руб за дваццацъ. Вазьмі яго за руб за дваццацъ, калі тама зашчыта нівесь якая. Браць (набіраць) цела. Спраўнеідь. На харошай траве скот віда-віда бярэ цела. Твае сальнікі ладна цела набіраюцъ, будзеш без гора сядзець зіму із скваркаю. Браць на бота. Дабівацца сардэчнасці, спагады. Як самому туга, ён ба согласен браць на бога, а як адпусціць, на ўсё забыў. ' Браць на жывот. Дасягаць мэты сілаю. Многія бралі на Жывот, а Грыша только дзелаў від, што нясе бервяно. Браць на каплён. Дамагацца хітрасцю, хлуснёй. Ох, быў пройдоха, любіў браць на каплён, каго хочаш умеў абайціць. Зак. Узяць на каплён. Яны ўзялі на каплён Змітрака, а ён не лыкам шыт, разгадаў іх. Браць на рэмус. Правакаваць з мэтай выведаць. Ддуга бралі на рэмус Пятроўнінага сына, ды нічога не палучылася, ён не паддаўся. Зак. Узяць на рэмус. Мы не панялі, для чаго яны ўзялі на рэмус Васіля. Браць на язык. Абгаворваць. Ахотачка вам усякую пустоту браць на язык, разныя трылюды малоць. Браць у рамку. Рэзка абмяжоўваць у паводзінах. Не, малец, цябе даўно надо было браць у рамку. Чаго ты іх не бярэш у рамкі, яны наверх дзярэўні ходзяць. Зак. Узяць у рамку. Жалей, жалей, падрастуць, дык сябе пажалееш, што не браў у рамку раншы. Быка даіць іран. Выяўляць надзвычайны спрыт. У той кампаніі аднаму навучаць — быка даіць. Зак. Быка падаіць. Валодзька са сваёю ўхваткаю быка падоіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ддўга
2 👁
 ◀  / 321  ▶