Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Без усяго ўсякага. Проста, шчыра, адкрыта. Пра Панкратавых яна сказала без усяго ўсякага, нінога дрэннага не думала. Біць набілкамі іран. Балбатаць. Сыйшліся над гумном, як сталi біць набілкамі, чаго толька не перакалацілі языкамі. Зак. Пабіць набілкамі. Пашла ў тэй край i Наталка, у каго-небудзъ паб'юцъ набілкамі да вечара. Узмацн. Набіць набілкамі. Сяння яны ў Хрысцінкі наб'юцъ набілкамі, сабраліся самыя языкастыя. Біць на так. Разлічваць беспадстаўна. Што ж бщъ на так, нада падумацъ, каб луччы палучалася. Зак. Ударыць на тдк. Яны ўдарылі на так, думал i, што выпал іць, як тэй год. Блудзіць на печы іран. Праяўляць разявацтва. Куды яго ў горад пасылацъ, ён на печы блудзщъ, а з горада сам ці прыдзе. Зак. Заблудзіць на печы. Ты, знаць, на печы заблудзіў, што карову павёў саўсім у другей бок. Бог адступіўся (ачурауся). Пра неймаверную колькасць. Па булъбе травішча — бог адступіўся, у сё заплыло i зацвіло, кустоў не відна. Гразі на дварэ бог ачураўся, можна ж т еку насыпаць. Бог (з богам) у серцы. Пра спагадлівасць, Ці ёсцъу іх бог у серцы што яны роднай маткі вады не пададуцъ. Ета шчасце, што папаўся чалавек з богам у серцы. Бог нанёс. Пра з'яўленне ў патрэбны момант. Завалілася i не можа падняцца, во бог нанёс Ягораву твестку, памагла устацъ. Бог увабраў. Памёр. Намучаліся із старою болъшы некуды, во толька на той нядзелі яе бог увабраў. Божжая пасцель. Безнадзейнае становішча. Ай, што пра Мікіту гаварыць, под ім ужо божжая пасцель разослана. Бочкі качаць (каціць). Нагаворваць. Нашто на хлапца бочкі качацьf што ён ім здзелаў плахога? Ад тэя свадзьбы пачалі на яго бочкі каціць. Брадзяжая морда. Нягоднік. Ох, брадзяжая морда быў яе зяць, харашо, што яго ўоралі адсюль. Брахнуць на вецер асудж. Сказаць попусту. / твоя свякрова нешта брахнула на вецер, яе тама ніхта не сцухаў. Брацца на зару. Ледзь-ледзь світаць. Толька на зару бралася, дзеўкі паляцелі кучаю за Сож у ягады. Зак. Узяцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўленне, набюцъ, пабюцъ, ўбралі
1 👁
 ◀  / 321  ▶