Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
скажа. 2. Прама, рашуча. Нада было сказаць без абрэзкаў: калі думает жыць, вядзі ў сельсавет распісывацца. Без адказу. Не адмаўляючы. Хведзька паследнім падзеліцца, што ні папросіш, калі ёсць, палучыш без адказу. Без адкладу. Адразу. Раз сказалі дзелаць, дзелай без адкладу, не жджы, каб пухтаралі. Без берагоў. Шмат. У яго трэбавацельнасці без берагоў, толька не к свайму кодлу. Беззаботная галава (галоўка). Абыякавая асоба. Што ты яму скажаш, беззаботная галава, паследній хвост з двара павёў. Беззаботная галоўка, як ён думае на свеце жыць i ці думае саўсім. Без ізгібу (адгібу, адгіну, разгіну). Не разгінаючыся. А як жа мы работалі без ізгібу, работалі i не жаліліся. Убойства без адгібу капаць дзень у дзень. Пасці месяц стаіш с сярпом без адгіну, свету белага не відзіш. Бывала, зіму 6 fem лёд без разгіну, у горадзе жытам плацілі за лёд. Без канца. Надзвычай. На хутарах як жылі, карова ў нас была без канца харошая, прама залгвала малаком. Без канца-краю. 1. Шмат. Людзей сабралася без канцакраю, з усіх бакоў падхадзілі. 2. Моцна (піць). Што ты з імі здзелаеш, кал i п 'юцъ без канца-краю. Без краю. 1. Бязмежны. Поле ў ix без краю, усё затурана ячменем, маглі б што другое пасеяцъ. 2. Надзвычай. Ён без краю сазнацельный, за ім ба жыла, як за каменнаю гарою. Без прабуду. 1. Моцна (спаць). Як заляжа, можа без прабуду судкі праспаць, не паварухнецца. 2. Шмат (піць). Такім адно спраўляйся бутылкі паднасіць, будуцъ хлястацъ без прабуду. Без разгавору (разгавораў). Ахвотна, адразу. Піліп без разгавору сагласіўся паехаць. Толька слова прыкінь, Трахімавы хлопцы без разгавораў памогуць. Без рачэй. Страціўшы магчымасць гаварыць. Яму стала дрэнна, без рачэй ляжаў у дварэ, тады завязлі ў бальніцу. Без сябе. 1. Моцна (хварэць). Тэй год яе старык без сябе ляжаў, а сёлета нічога ходзіць, 2. Страціўшы свядомасць. Яму гарэлкі ў рукі няльга брацъ, як толька вып'е, без сябе качаецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпе
4 👁
 ◀  / 321  ▶