грошы прыслалі, дык яны ў яго арлом вылецелі, ён аглянуцца не паспеў. Ганна берагла капейку, a ў Сямёна грошы арлом разляцеліся, дайжа на падцёланка не выблюў. Атрахнуць рукі. 1. Адмовіцца. Як сказалі такое, ён ад усяго атрахнуў рукі i падхадзіць к іхняй хаце не хона. 2. Абжыцца. Як на хутары перапаўзлі, усе атрахнулі рукі, толька доўга пажыць не далі. Бакі праціраць. Гультаяваць. Многа наработалі твае памошнікі: бакі праціралі два месяцы, глядзелі, каб смашней пад ёсць. Зак. Бакі працерць. Іванёнак на калгаснай рабоце бакі працёр, з ім ніхто не хацеў ні касіць, ні пахаць. Бакі папраціраць. 1 абмеж. Дзве нядзелі бакі папраціраў, пакуля Антоніха не нагнала з двара. 2 узмацн. Ладна папраціралі бакі етыя ўдарнічкі. Бакі чэшуцца. Пра заслугоўванне пакарання. Даўно відна, што ў цябе бакі чэшуцца, ну бацька паходзіць ля цябе з рэмнем. Балалайка без струн іран. Балбатун. Знайшоў ты слухаць пустазвона, ema ж балалайка без струн, яго ўсе так завуцъ. Балота паліваць. Займацца бяссэнснай справай. Я знаю, чым занімаліся твае старацельнікі: балота цэлый месяц палівалі. Зак. Балота паліць. Хочацца яму балота лаліць, няхай палле. Працягл.-фінальн. Балота напаліваць (дапаліваць). Адно ім толька асталася — балота напаліваць. Дапаліваюць балота, — усе на работу спяшаць, а яны дурату твораць. Бараду на кулак круціць. Паводзіць сябе дзёрзка. Сколько яму гадоў, пятнаццаць ці мінула, а ён ужо дзеду бараду на кулак круціць. Барца скідаць. Барукацца. Ета Іванька Іллянкоў дужа любіў барца скідаць, к кажнаму прыставаў: давай пабораемся. Зак. Барца скінуць. Ну што, гадок, давай-ка i мы з табою барца скінем. Бегаць за хвастамі. Заляцацца да многіх. Прывык бегацъ за хвастамі, а жаніцца — яго чорт не жэніць. Абмеж. Пабегаць за хвастамі. У сваё ўрэмя i Косцік пабегаў за хвастамі. Без абрэзкаў. 1. Прамая, справядлівая асоба. Пятрок без абрэзкаў, ён прытварацца не стане, што думаеу то ŭ
2 👁