Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Ад ногця да ногця. 1. У сё (расказаць). Мне Аксюта не затоіць, ад ногця да ногця раскажа, як тама палучылася. 2. Усё (выведаць). Я каб нашла, дык ба ратрасыа праусё ад ногця да ногця. Адны лепедзі. Выключная беднасць. У етых дзяучонак адны лепедзі, ні падаслаць ні накрыцца, а ім ба прыпучацца ужо нада. Адным духам дыхаць. Быць такім жа. Ты думает, Свірыдзёнкавы хлопцы луччы? — усе яны адным духам дыхаюцъ. Ад рада радоў. 3 незапомных часоў. Ад рада радоў такой бульбы не было, як сёлета, прама з баразён кацілася. Адхадзіць ад стала. Заканчваць ялу. Яны яшчэ не думаюць адхадзіць ад стала, сербанулі баракоў i сядзяцъ, размундыкываюць. Зак. Адысці ад стала. Ці даўно яны адышлі ад стала, што ўзноў за хлеб хватаюцца. Адчытываць бакі. Ушчуваць, сарамаціць. / якей толк, што яму кажный дзенъ адчытывалі бакі, як быў неслух, так i астаўся. Зак. Адчытаць бакі. Нарвуся я калТнебудзъ на таго хлюста, адчытаю бакі, луччы некуды, як адчытаю. Непаўн. Паадчытываць бакі. Нядзелю паадчытывалі яму бакі, ён паслухау, паслухау, за чамадан i на станцыю. Узмацн. Наадчытываць бакі. Ну й наадчытывалі Мішку бакі, доўга ён слухаў мальбоны. Працягл.-фінальн. Даадчытываць бакі. Андрэіха даадчытывае бакі, што ён яе адлупіць. Акруга трасецца (калоціцца). Пра гучны, рэзкі крык. Каторый дзет акруга трасецца: усё вайна ў етых ненармальных ідзе. Цэлую нядзелю акруга калацілася, як яны дзяліліся на хутары іціць. Апілкі сыплюцца. Пра нямоглую асобу. Ну, етый тожа счытаецца жаніх, толъка з яго даўно апілкі сыплюцца. Апрастаць свет. Памерці. Сколъка яна прамучалася, пакуль апрастала свет, усё на маіх вачах было. Апускаць хвост. Траціць самаўпэўненасць. Я не найму, чаго ён апускае хвост, па-мойму, нічога яны не задумывалі. Арлом ляцець. Імгненна траціцца. Не жыцель ён на белым свеце, якую капейчыну зарве, яна ў яго арлом ляціць. Зак. Арлом паляцець. Кароўка ў яго арлом паляцела, за месяц капейкі ад яе не асталася. Узмацн. Арлом вылецець (разляцецца). Знаем мы, якей з Грышы хазяін, сыны ладныя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 321  ▶