Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
ні гаварылі, а ён хоць ба слова аддаў. Абідзелася i аддаць словенка не магла. Адзваніць i звон павесіць. Скончыць балбатню. Яе падругі адзванілі i звон павесілі, можа дзень пабудзе ціха. Адзін чар. Пра худога, змізарнелага. Зяць яе высах, адзін чар, чуць ногі перастаўляе, много ён не надыша. Ад (з) камля. Ад нараджэння. Ён злодзей яшчэ ад камля, за ім сачы ды саны, на вачах што хочаш ухваціць. Яны гулыпаі з камля, нічога путнага з іх не палучалася i не палучыцца. Ад зубоў аддятаць. Праяўляцца (пра непаслухмянасць). Што ні скажы, у яго ад зубоў адлятае, дайжа вухам не вядзе на тваё слова. Зак. Ад зубоў адляцець. Сколько яму ні гавары, уродзе слухае, адвернешся — у яго ад зубоў адляцела. Адкуль i ногі ўзяліся. Набыў спрыт. Як сказалi, што сюда ідуць вашы хлопцы, у яго адкуль i ногі ўзяліся. Адламаць робры. Моцна пабіць. Каб ім робры харашэнька адламаў, тады б яны зразу пацішэлі. Ад лаўкі не відаць. Малы ростам. Во курэц, ад лаўкі не відаць, a ўжа cce папяросу, як балыйэй. Ад камля да макушкі. 1. Усё (расказаць). Доўга сядзеў, ад камля да макушкі расказаў пра сваю паездку. 2. Усё (выведаць). Пакуля ад камля да макушкі не вызнае, ад Пататонка не пойдзе. Ад наві да наві. Увесь год (пра запасы збожжавых культур). Як жылі не жылі, зубы на паліцу не лажылі, хлеб усягда быў ад наві да наві. Аднае каплі. Ніколькі (не быць, не рлухацца i інш.). Красіну ў нас аднае каплі няма. Балаўныя дзеці, аднае каплі Просю не слухаюцъ. Адна хвароба. Пра аднолькавае з адмоўнымі якасцямі. Што тэй быў старшына, што етый — адна хвароба, пра свой карман думаюць. Ад нітачкі адарваць. Падзяліцца апошнім. Не, ты не гавары, Мар'янка, бывала, ад нітачкі адарве, ну глядзіць, каб паможч. Ад ніткі да вяроўкі. Ва ўсім (дапамагаць). Сколько гадоў Несцяронак памагаў ад ніткі да вяроўкі, а яны во як аднясліся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

марянка
1 👁
 ◀  / 321  ▶