ні гаварылі, а ён хоць ба слова аддаў. Абідзелася і аддаць словечка не магла.
Адзваніць і звон павесіць. Скончыць балбатню. Яе падругі адзванілі і звон павесілі, можа дзень пабудзе ціха.
Адзін чар. Пра худога, змізарнелага. Зяць яе высах, адзін чар, чуць ногі перастаўляе, многа ён не надыша.
Ад (з) камля. Ад нараджэння. Ён злодзей яшчэ ад камля, за ім сачы ды сачы, на вачах што хочаш ухваціць. Яны гультаі з камля, нічога путнага з іх не палучалася і не палучыцца.
Ад зубоў адлятаць. Праяўляцца (пра непаслухмянасць). Што ні скажы, у яго ад зубоў адлятае, дайжа вухам не вядзе на тваё слова. Зак. Ад зубоў адляцець. Сколька яму ні гавары, уродзе слухае, адвернешся — у яго ад зубоў адляцела.
Адкуль і ногі ўзяліся. Набыў спрыт. Як сказалі, што сюда ідуць вашы хлопцы, у яго адкуль і ногі ўзяліся.
Адламаць робры. Моцна пабіць. Каб ім робры харашэнька адламаў, тады б яны зразу пацішэлі.
Ад лаўкі не відаць. Малы ростам. Во курэц, ад лаўкі не відаць, а ўжо ссе папяросу, як бальшэй.
Ад камля да макушкі. Усё (расказаць). Доўга сядзеў, ад камля да макушкі расказаў пра сваю паездку. Усё (выведаць). Пакуля ад камля да макушкі не вызнае, ад Патапчонка не пойдзе.
Ад наві да наві. Увесь год (пра запасы збожжавых культур). Як жылі не жылі, зубы на паліцу не лажылі, хлеб усягда быў ад наві да наві.
Аднае каплі. Ніколькі (не быць, не слухацца і інш.). Красіну ў нас аднае каплі няма. Балаўныя дзеці, аднае каплі Просю не слухаюць.
Адна хвароба. Пра аднолькавае з адмоўнымі якасцямі. Што тэй быў старшына, што етый — адна хвароба, пра свой карман думаюць.
Ад нітачкі адарваць. Падзяліцца апошнім. Не, ты не гавары, Мар'янка, бывала, ад нітачкі адарве, ну глядзіць, каб award.
Ад ніткі да вяроўкі. Ва ўсім (дапамагаць). Сколька гадоў Несцяронак памагаў ад ніткі да вяроўкі, а яны во як аднясліся.
79 👁