Агнём пахнуць. Выразна праяўляцца (пра небяспеку). Ігнацёнак скора пачустваваў, што тут пачынае агнём пахнуць. Зак. Агнём запахнуць. Паняў, што агнём запахла, дос перасушываца, сабраўся і лататы. Непаўн. Агнём папахываць. Дужа не храбрыцеся, яно агнём папахывае даўнавата.
Адбываць голымі вачамі. Праяўляць негасціннасць, сквапнасць. Стыдна адбываць голымі вачамі, з людзямі нада абхадзіцца па-чалавечаску. Зак. Адбыць голымі вачамі. Раз людзей сазываеш, адбыць голымі вачамі нелязя, нада прыгатавацца, каб нялоўка не было.
Адвадзіць серца. Супакойвацца. Я толька як пайду ў Кудрычы, пагавару з сястрою, там адваджу серца. Зак. Адвесць серца. З Тацянаю адвяла серца, ажно трошку лягчэй стала. Множн. Паадвадзіць (паадвесць) серцы. Схаджу к Насці, мы разам паадводзім серцы, тады іду двору, спраўляюся па хазяйству. Умесце папелі, паадвялі серцы, на душэ палягчэла.
Ад вуха да вуха. Вельмі шырока, выражаючы вялікае задавальненне. Расказывай яму казку, ён рот ад вуха да вуха расцягне, аж заліваецца ад смеху. Бязлітасна (біць). Як сталі яго лупіць ад вуха да вуха!
Аддаваць голас. Адзывацца. Я гукнула раз, другей раз, ніхто не аддае голас. Зак. Аддаць голас. Прайшла ўсцяж па вуліцы, каб хто аддаў голас, аж неяк кропка стала.
Аддаваць канькі зніж. Паміраць. Ці не сабраўся і Валодзька аддаваць канькі, нешта каторый дзень не паказываецца на вуліцы. Зак. Аддаць канькі. Папомніце маё слова, тэй хлюст скора аддасць канькі, на ім усё смяротнае. Множн. Пааддаваць канькі. Тваё друзья пааддавалі канькі, а ты гогалем дзяржышся.
Аддаваць рэч. Прамаўляць. Учора яшчэ аддавала рэч, а сяння пра што ні спрашывалі, галавою чуць кіўне, ні словечка не сказала. Зак. Аддаць рэч. Заваліўся і каб аддаў рэч, сколька ні траслі, не прыходзіць у сябе.
Аддаваць слова (словечка). Гаварыць у апраўданне. Што ён будзе аддаваць слова, калі кругом вінават. Не яму аддаваць словечка, не, не яму, няхай ужо маўчыць, як прыбітый. Зак. Аддаць слова (словечка). Сколька на яго чаго
76 👁