Старонка 89
◀ / 321 ▶
Ад ногця да ногця. Усё (расказаць). Мне Аксюта не затоіць, ад ногця да ногця раскажа, як тама палучылася. Усё (выведаць). Я каб пашла, дык ба распрасіла пра ўсё ад ногця да ногця. Адны лепедзі. Выключная беднасць. У етых дзяўчонак адны лепедзі, ні падаслаць ні накрыцца, а ім ба прыпучацца ўжо нада. Адным духам дыхаць. Быць такім жа. Ты думаеш, Свірыдзёнкавы хлопцы луччы? — усе яны адным духам дыхаюць. Ад рада радоў. З незапомных часоў. Ад рада радоў такой бульбы не было, як сёлета, прама з баразён кацілася. Адхадзіць ад стала. Заканчваць яду. Яны яшчэ не думаюць адхадзіць ад стала, сербанулі баракоў і сядзяць, размундыкываюць. Зак. Адысці ад стала. Ці даўно яны адышлі ад стала, што ўзноў за хлеб хватаюцца. Адчытываць бакі. Ушчуваць, сарамаціць. І якей толк, што яму кажный дзень адчытывалі бакі, як быў неслух, так і астаўся. Зак. Адчытаць бакі. Нарвуся я калі-небудзь на таго хлюста, адчытаю бакі, луччы некуды, як адчытаю. Непаўн. Паадчытываць бакі. Нядзелю паадчытывалі яму бакі, ён паслухаў, паслухаў, за чамадан і на станцыю. Узмацн. Наадчытываць бакі. Ну й наадчытывалі Мішку бакі, доўга ён слухаў мальбоны. Працягл.-фінальн. Даадчытываць бакі. Андрэіха даадчытывае бакі, што ён яе адлупіць. Акруга трасецца (калоціцца). Пра гучны, рэзкі крык. Каторый дзень акруга трасецца: усё вайна ў етых ненармальных ідзе. Цэлую нядзелю акруга калацілася, як яны дзяліліся на хутары іціць. Апілкі сыплюцца. Пра нямоглую асобу. Ну, етый тожа счытаецца жаніх, толька з яго даўно апілкі сыплюцца. Апрастаць свет. Памерці. Сколька яна прамучалася, пакуль апрастала свет, усё на маіх вачах было. Апускаць хвост. Траціць самаўпэўненасць. Я не пайму, чаго ён апускае хвост, па-мойму, нічога яны не задумывалі. Арлом ляцець. Імгненна траціцца. Не жыцель ён на белым свеце, якую капейчыну зарве, яна ў яго арлом ляціць. Зак. Арлом паляцець. Кароўка ў яго арлом паляцела, за месяц капейкі ад яе не асталася. Узмацн. Арлом вылецець (разляцецца). Знаем мы, якей з Грышы хазяін, сыны ладныя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 321 ▶