Як ні варочай, к зіме дзень карочы. Прямое значэнне. Ужо восемь, глыбокая восемь, не паспееш аглянуцца — цямнее, як ні варочай, к зіме дзень карочы. Як няма сонца, [дык] i месіку рад. Калі няма значнага, абыходзяцца малым. Шчога не папішаш, бярозавыя дроўцы кончыліся, буду пал 'щь вербу, як няма сонца, i месіку рад. А што ж ты думает, хоць сакі ўхвацілі, i то ладна, разу б не было падаслацъ скаціне, як няма сонца, дык i месіку рад. Якое каму дзела, што я з кумам сядзела. Асуджэнне плётак, нагавораў. Мала што яны трэплюць языкамі, няхай трэплюць сколько хочуцъ, якое каму дзела, што я з кумам сядзела. . Як просядь, тады жнуць i косяць. Кал i звяртаюцца з просьбай, усяго наабяцаюць. Як просяцъ, тады жнуць i косяць, а к самім абраціся ~ ураз пасы паадварочваюцъ. Як прыпрэ, i ў адзёжы пераплыве. Пры небяспецы пойдзеш на крайнія меры. Недарма Юстынёнак адчаяўся пайці ў Пнёва, як прыпрэ, л ў адзёжы пераплыве. Як сабаку абдзяруць, табе шкуру аддадуць іран. Нічога не атрымаеш. Чаго ты ўсё хнычаш, чаго хочаш, як сабаку абдзяруць, табе шкуру аддадуць. Як сірата плача, ніхто не бача (не відзіць). Сірочая доля цяжкая, пра сірату мала клапоцяцца. Гаруюць КсенНІНЫ дзеці, нягож не гаруюць, помашчы ніякія няма, як cipama плача, ніхто не бача. Праўду гаворьм, мая даражэнъкая, праўду, як cipama плача, ніхто не відзіць. Як спіць, можна з палкай прайціць жарт. Пра злога, нявытрыманага чалавека. Харош, харош твой Сарамыжчонак, ля яго, як спіць, можна з палкаю прайціць. Яму каб барыню ды упрысядачку (ўпрысядку) гумар. У некага занадта выеокія памкненні, жаданні. Разве вы не знаеце Карпеев ага хлюста, яму каб барыню ды ўпрысядачку. Етым каб барыню ды ўпрысядку, во тады б ім панаравілася
1 👁