ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ Абвадзіць носам неадабр. Выведваць. Я не люблю такіх людзей: толька зайшла ў хату i давай абвадзіць носам. Аб землю. Пра выяўленне рашучасці. Увідзіў, што не паласа., усё аб землю, шашкі' ў мяшкі i ад 'етулъ, во табе i камунар. Абора ад лапця іран. Пра нерашучую, бязвольную acoбу. Пра каго ты найшоў талкаваць, ці ён чалавек, ema абора ад лапця. Авеччый хвост пабаўтаўся. Пра неістотна запраўленую страву. Якая табе яда нада, авеччый хвост пабаўтаўся i еж. Аглабля ў аглаблю. Спраўляючыся ехаць на возе побач з іншым возам. Ранты любілі гуляць уперагонкі на калёсах, наши з засажанямі спраўляліся аглабля ў аглаблю. Сін.: Вось у вось; 1 ж ў гу ж; Дуга ў дугу; Каток у каток; Розвальні ў розвалвні; Хамут у хамут. Конь у нас быў гладкій, сытый, у горад едзеш — вось у воеь з самымі адпетымі ездакамі. У Півона быў дужа быстрый жарабок, ну мы на сваім Гнядым гуж у гуж з ім спраўляліся. Глядж:у: ляцяць у рад дуга ў дугу, — а ну вас, я скарэй з дарогі! Імчаліся каток у каток, як только не счапіліся восямі! На від незавідный конь, а запрог Несцяронак — розвальні ў розвальні з Ціхонавым жарабком спраўляўся. Як разгонім каня, хамут у хамут імчым з Дарашонкам парадзінскім
2 👁