Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
I людзі ў іх не дужа падхватныя, i старшына мямля, naдабраліся адзін к аднаму, якей народ, такей рукавод. Якей род, такей i прыплод (умалот). Нашчадкі пераймаюць ад бацькоў yce якасці, найчасцей адмоўныя. У іхнім раду рабацяшных не было, а якей род, такей i прыплод. Што тут гаварыць пра гультая, усе знаюць, якей род, такей i умалот. Сін.: Якей пень (сук), такей i адростачак; Якей пень, такея i шчэпкі. Пра каго — пра кого, а пра Дзям'янавага сына луччы б памаўчалі, ізвесна, у каго пашоў: якей пень, такей i адростачак. Бацька век праблутуняўся i дочкі як капля вады ўдаліся, якей сук, такей i адростачак. Гавары ці не гавары, а нічога не паможаш, якей пень, такея i шчэпкі. Як есць захочаш, у пятлю (пельку, пролабку) ўскочыш (з печы саскочыш). Прагаладаўшыся, прымеш самыя дзейсныя захады, каб пад'есці. Голад не цётка, як есць захочаш, у пятлю ўскочыш. Ета вы сытыя так рассуждаеце, а як есць захочаце, у пельку ўскочаце. Галоднаму дужа трудна, ён прама галаву цярае, як есць захочаш, у пролабку ўскочыш. Ці помніш, як старей Мітрахван у сё гаварыў унукам: як есць захочаш, з печы саскочыш. Як заблудзішся, i пню паклонішся. Пры няшчасці пойдзеш на самыя крайнія меры. Уніжэнне ці не ўніжэнне, а што ж ты станет дзелаць, як заблудзішся, i пню паклонішся. Як золата кораб, дык Іван Іванавіч. Да багатага выражаюць навагу. Як золата кораб, дык Іван Іванавіч, а каб не было ні трасцы, з ім ба i гаварыць не сталі. Сін.: Як (калі) многа грошы, усім (для ўсіх) харошый. Як многа грошы, усім харошый, а без грошы нікому не нада. Яно ж так: калі многа грошы, усім харошый, а без капейкі ў кармане на цябе не дужа глядзець хочуць. Праўду гавораць: калі многа грошы, для ўсіх харошый. Як накорміш, так i надоіш (падоіш). Надой залежыць ад таго, як карова накормлена. Карова любіць прыгляд, як накорміш, так i надоіш. Галодная карова малика не дасць, як накорміш, так i падоіш. Як-небудзь зладзім, ці папросім, ці ўкрадзем жарт. Абавязкова набудзем. Ты не тужы, без бульбы не acmaнемся, як-небудзь зладзім, ці папросім, ці ўкрадзем
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзямянавага, падесці
1 👁
 ◀  / 321  ▶