Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Шыла ў мяшку, а кончык наружу. Несумленныя ўчынкі абавязкова выяўляюцца. Змахляваў, дык думав, што шыта-крыта, не, брат, тыла ў мяшку, а кот ик наружу. Яблыка валіцца кала яблыны. Нашчадкі палобны да сваіх продкаў. Ты сам знает, што яблыка валіцца кала яблыны, якей Міця, такей i сын урадзіўся. Сін.: Яблыка (яблычка) шукай пад яблынаю (яблынкаю); Жолуд валіцца кала дуба; Шышка валіцца кала сасны. Не, брат, тута табе нічога не свеціць, яблыка шукай пад яблынаю. Ета саўсім не тое, што ты думает, яблычка шукай пад яблынкаю. 3 веку вякоў людзі знаюць, што жолуд валіцца кала дуба. Ад п 'яніцы ладнага семя не жджы, ізвесна, што шышка валіцца кала сасны. Яда не ідзе (не ходзіць) да едака. Пра харчаванне трэба клапаціцца. Пра ўсё нада самаму рупіцца, яда не ідзе да едака. Яда не ходз'щь да едака, а калі хочаш смашненькага, патрудзісь. Язык на плячэ носіць. Пра балбатуна. Яна ад самага веку язык на плячэ носіць, не тую, дык другую лухту пляце. Языком дзесяціну за дзень успаша. Пра хвалько i балбатуна. Талька паслухай, якей работник Кавалёвічыхін зяцъ, языком дзесяціну за дзень успаша. Якая шэрсць, такая i чэсць. Чалавека ацэньваюць у першую чаргу па знешняму выгляду. Пашлі Аўсяёнкавы госці разабіджаныя, ну а чаго луччага яны хацелі: якая шэрсць, такая i чэсць. Параўн. пачатак рускай прыказкі «По одежке встречают...» Якей масцер, такая i работа. Ад майстэрства выканаўцы залежыць якасць вырабу. Што табе не наравяцца Камшачонкавы дзверы, чаго ты хацеў? — якей масцер, такая i работа. Сін.: Якая птушка (Якей салавей), такея i песш; Якей поп, такей i прыход (маленне). Пришла, набалбатала лухты непадсяванай i падалася пад Куркаўшчыну, во ўжо праўда дык праўда: якая птушка, такея i песні. Ад Юлькі нічога луччага пачуць не маглі, якей салавей, такея i песні. Зразу можна было знацъ, што ў такіх хазяінаў нічога не палучыцца, з каго яны? — а якей поп, такей i прыход. Ну, ці табе не казалі, як Сімчанок здзелае, — якей поп, такое i маленне. Якей народ, такей рукавод. Звыч. з адценнем неадабральнасці пра абранага або прызначанага кіраўніка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ходзщь
2 👁
 ◀  / 321  ▶