Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Шляя воз дзяржыць. Кіраўніком можа быць малапрыкметная асоба. Што б вы дзелалі, каб не памагаў Мікіта, не кіраваў вамі, вы б разурыліся, а так шляя воз дзяржыць. Што былі грошы, пашлі па раскошы. Грошы непрыкметна разышліся. Месяц ладна пражыў, а цяпера хоцъ зубы на паліцу: што былі грошы, пашлі па раскошы. Што было, загуло. Мінулага не вернет. Маладосць у кажнага хорошая, ды яна не варочаецца, што было, загуло. Ш т о было, i Ванька (Хомка) знае, а што будзе, i бог не ўгадае. Будучае немагчыма прадугледзець. Чаго там рассуждацъ, што было ды што будзе; што было, i Ванька знае, а што будзе, i бог не ўгадае. А мне ненага прыдумляць i гадаць я не збіраюся, што было, i Хомка знае, а што будзе, i бог не ўгадае. Што гніла, нікому не міла. Сапсаванае нікому не патрэбна. А ці ты захацела б узяць падапрэўшую квасолю, — што гніла, нікому не міла. Што год, то Хвядот гумар. Пра частае нараджэнне дзяцей у сям'i. Як не разарвецца Самусіха, памагаючы дачкам, у аднае дзяцей куча i ў другея што год, то Хвядот. Што каму, а куму гарэлка. Незласлівая насмешка над аматарам спіртнога. Мы доўга сядзелі, талкавалі пра жысць, не сядзелася только Петрачку, усё паглядаў у вакно: што каму, а куму гарэлка. Што ні дзень, то пятніца гумар. Пра аматара адзначаць перадсвяточныя дні спіртным. Так уцягнуліся ў гарэлку, не прасыхаюць, у іх што ні дзет, то пятніца. Што ўбіў, то ўехаў. Пра ленаватага каня, пра такую ж асобу. Не туркай, дык ён i з хаты не вылезе, будзе дзет на пены качацца, з ім што ўбіў, то ўехаў. Што яму дзеецца, бягіць i грэецца. Пра таго, хто саграваецца ў руху, у дзеянні. Каму холодна, а каму ўсё ніпачом, вун Сенечка, — што яму дзеецца, бягіць i грэецца, ніякій холод не бярэ. Што яму дзеецца, ляжыць i грэецца гумар. Пра аматара паляжаць. Што яму дзеецца, ляжыць i грэецца, яго палкаю з печы не згоніш. Шутку за пазуху не пакладзеш. Жартаваць трэба ўмеючы. Товары, ды думай, што гаворыш, шутку за пазуху не пакладзеш, чалавек можа абідзіцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямi
2 👁
 ◀  / 321  ▶