Чужэй хлеб — гасцінец. Уеё чужое здаецца смачнейшым. Як ты ні гавары, а чужэй хлеб — гасцінец, у дварэ сваё ўсё прыелася. Сін.: Чужэй хлеб усягда смашан (смашней сваёй булкі); Чужэя канхветы саладзейшыя; Чужэй краец усягда вялік. Чаго ты на дзіцёнка бурчыш, чужэй хлеб усягда смашан, —успомні, якая ты малая была. Ну што, укусненек цёткін гасцінчык, чужэй хлеб смашней сваёй булкі? Як ён глядзщъ на етыя баранькі, ну чужэя канхветы саладзейшыя. Каму яны толька не завідывалі, чужэй краец усягда вялік. Чужыя зубы нікому не баляць. Боль іншых мала кранае. Чаго ёй не смяяцца, яна здарова як крамянёк, чужэя зубы нікому не баляць. Чуу звон, ды не знае, адкуль ён. Дакладна невядома пра пачутае. Пра ета расказываў Яхім, ды ён не ўсё даслухаў, чуу звон, ды не знае, адкуль ён. (Чые) прыборы — лапці ды аборы. У бедняка няма святочнага ўоранства. Саўчанковы прыборы — лапці ды аборы, за ўсю жызню не знасіў ён нічога путнага. Чым галей, тым мілей жарт. Беднага кахаюць з глыбіні пачуццяў. У Цітавых дачок так палучаецца: чым галей, тым мілей. Чым галей, тым смялей. Бедны гатовы на ўсё. Як двор пуст i ў клеці сцены голыя, тады яму ўсё ніпачом, чым галей, тым смялей. Вар.: Як галее, дык смял ее. Голаму нечага цяраць, як галее, дык смялее. Чым з дурным квасам, луччы з вадою. 3 дурнем лепш не медь ніякіх спраў. Не, з такім палувумнікам жызні не было i не будзе, луччы адной як-небудзь мадзець, чым з дурным квасам, луччы з вадою. Чыя сіла, таго верх. У калектыве нярэдка верхаводзіць дужэйшы. Узялі ўсё ў свае рукі, верадуюць дзярэўняю як хочуць, ну што ж, чыя сіла, таго верх. Шкадлівага ката усягда б'юць. Шкадлівец заслугоўвае пакарання. Ты сам са сваім балаўствам пачаў забываць, што шкадлівага ката ўсягда б 'юцъ. Шляхота — соплі з рота гран. Пра малапаважаную, але ганарыстую асобу. Во шляхота — соплі з рота, іх за людзей весць не хочуць, а яны сябе ого як вісока нясуць
Дадатковыя словы
бюць, ўбранства
3 👁