Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
грэе. Няхай яна харошая i расхарошая суседка, а нада Сваю пастройчыну сабугорываць, чужая хата не грэе. Чужбіна па шэрсці не гладзіць. На чужыне цацкацца не стануць. Уеё ірваўся: наеду, наеду, а з 'ездзіў, пабыў, скора паняў, што чужбіна па шэрсці не гладзіць. Чужога веку не пражывеш. За іншага жыць не будзеш. Як ты ні ўкутывайся, як ні берижыся, а чужога веку не пражывеш. Чужога не чапай, а сваё берагі (не забывай). Наступай заўсёды сумленна. Бацька яму ўсё ўрэмя прыказываў: чужога не чапай, а сваё берагі. Старэя людзі дрэннаму не вучылі, ці помніш, як Дзяніс дукаваў унукаў: чужога не чапай, а сваё не забывай. Чужое не грэе (бокам выходзіць). Нельга квапіцца на чужое. Век-навек запомніце, дзетачкі, што чужое не грэе. Сколько хочаш пасміхайся, але ж ета праўда, што чужое бокам выходзіць. Сін.: Чужэй кусок ірве раток (у рот не лезе, у роде застрае); Чужое дабро бярэ за рабро..Д у мав, калі раз удалося выйці сухім з вады, дык усягда будзе ўдавацца, не, чужэй кусок ірве раток. Нешта пашоў Ціханёнак, аж хістаўся, відна, чужэй кусок у рот не лезе. 3 веку вякоў знаюцъ, што чужэй кусок у роце застрае, во як у Хомчыхінага сына. Ш разачку не думай, што чужым ддорым пажывішся, чужое дабро бярэ за рабро/ Чужой ямкі ніхто не залнжа (не зойме). Кожнага памерлага пахаваюць асобна. Няхай яны жывуцъ хоць па сто гадоў, чужой ямкі ніхто не заляжа. Я знаю адно, што чужой ямкі ніхто не зойме, i сколько кому суджана, столько пражыве. Чужую бяду па нітачке развяду, а к сваей вума не прыкладу (не прылажу). Чужыя цяжкасці здаюцца менш сур'ёзнымі, чым свае. Пра Алёніна гора яна не талкуе, а ў сябе мелач — i то цяраецца, — праўда, што чужую бяду па нітачке развяду, а к сваей вума не прыкладу. Чужымі блінамі сваіх радзіцеляў памінаць. Пра таго, хто для задавальнення ўласных патрэб выкарыстоўвае чужыя сродкі. Любіў ба ён чужымі блінамі сваіх радзіцеляў памінаць, не, — ты свае запасы npampaci. Чужэй край — цёмный лес. На чужыне ўсё незнаёмае, незразумелае. Пашалаўся па свету, пахадзіў, не, гаворыцъ, нада ў дварэ сядзець, чужэй край — цёмный лес
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ддбрым, раброі, сурёзнымі
2 👁
 ◀  / 321  ▶