абабралі, там пабілі, там забілі, — чарка i зладзейства — родныя браты! Чаркі даводзяць да сварю. Гарэлка робіць сяброў непрыяцелямі. Ці ema ж няпраўда, што чаркі даводзяць да сваркі, столько дружылі, a выпілі, пасварыліся — i дружба ўрозь. Чорт балота знойдзе. Дрэнны чалавек знаходзіць месца адпаведна праявіць сябе. Усё дно як ён пропасць шукае на сваю галаву, то туды, то сюды ўлезе, ну праўду ж гавораць, што чорт балота знойдзе. Чорт з прыпадкам біліся, a радзімец мірыў (разміраў) неадабр. Невядома што было. Мала што ён вярзе, хто там што відзеў, чорт з прыпадкам біліся, а радзімец мірыў. Адкуля Цімох знае, чаго там шумелi, можа, там чорт з прыпадкам біліся, а радзімец разміраў. Чорт i пад іконаю (у царквс) знайдзе. Ад непрыемнага чалавека цяжка пазбавіцца. Як ты ні беражыся, як ні хавайся, чорт i пад іконаю знайдзе. Ад такога напрыклённага нійдзе спакою не будзе, чорт i ў царкве знайдзе. Чорт паломіць ногі на (чыёй) дароге. Гавораць пра дрэнную дарогу або загрувашчаны праход. Ш пяшком прайці, ні на кані праехацъ, чорт паломіць ногі на вашай дароге. Курчыжжам сцёжку заваліў, паспробуй пралезь, чорт паломіць ногі на тваёй дароге. Чорту балота, а п'янаму закуска, Асуджэнне п'янства. Вун Архіпёнак мерае вуліцу, нейдзе хлябнуў, ды, eidw, не прыкусываў, а ты знаеш, што тадынада: чорту балота, а п 'янаму закуска. Чорту грошы не піхай, каланіцу падавай іран. П'яніца любіць, каб яго паслугі аплочваліся спіртным. Як капейка ля рук вядзецца, спакайней сябе чуствуеш, а чорту грошы не піхай, каланіцу падавай, — тады ён паслухае. Чорту дарога не мерана неадабр. Асуджэнне бадзяжніцтва. Звалацужнічаўся яе Петрачок, сяння тут, заўтра ў Шырках ці яшчэ айдзеу чорту дарога не мерана. Чорт чорту дарогі не перабяпць. Малапаважаныя асобы хутка знаходзяць паразуменне. Тэя прахадзімцы скора спеліся, яно ж ізвесна, што чорт чорту дарогі не перабягіць. Чужая шуба не грэе. Нельга спадзявацца на чужы набытак. Не, мая сястрычка, што чужое ні вазьмі, чужое чужым i пахне, чужая шуба не грэе. Сін.: Чужая хата не
Дадатковыя словы
пянаму, пянства, пяніца
3 👁