Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Цераз (чэраз) дурную галаву нагам спакою ннма. 3-за непрадуманых дзеянняў, учынкаў даводзіцца мець лішнія клопаты. Каб зразу надумала, што брацъ, a цяШра бягі назад, цераз дурную галаву нагам спакою няма. Во бегай, шукай таго цялёнка, — не магла пуньку зачыніць на завал, чэраз дурную галаву нагам спакою няма. Ці бярог, ці не бярог, зачапіўся за парог жарт. Пра таго, хто спатыкнуўся на парозе. Не разявай рот, а глядзі пад ногі, а то палучаецца, як у таго, што ці бярог, ці не бярог, зачапіўся за парог. Ці далыиы нясі, ці хвартуком трасі жарт. Хочаш — нясі, а не, дык высыпай з фартука. Набрала падасінавікаў, што не павернешся, ці дальшы нясі, ці хвартуком mpaci. Ці еўня, ці асець, глядзі, каб не акасець. Жарт па адрасе таго, хто занадта пільна прыглядаёцца. A па-мойму, што тут разглядаць, ці еўня, ці асець, глядзі, каб не акасець. Ці сена клок9 ці вілкі ў бок. Пагроза пакараць перабірлівую жывёліну. Адвучу я тваю Красулю адураваць, корм у гной выварачываць мордаю, стане яна залитая, будзе ёй ці сена клок, ці вілкі ў бок. Ці смейся, ці плач, а бярыся за таўкач. Хочацца ці не, а працаваць трэба. Што ты пасмяхаешся, сама проса не стаўкецца, ці смейся, ці плач, а бярыся за таўкач. Цыбуля з рэдзькаю ўсягда стал кую цца. Не вельмі паважаныя асобы звычайна знаходзяць агульную мову. Бывала, Кірэй паглядзіць на суседак, усміхнецца i гаворыць: цыбуля з рэдзькаю ўсягда сталкуюцца. Цягні лямку, пакуль не вырылі (не выкапалі) ямку. Працуй да апошняга. Што будзеш дзелаць, нади неяк варушыцца, цягні лямку, пакуль не вырылі ямку. I адной дачке нада паможч, i ў другея рукі звязаны, бягіш, хоць скаціну пакорміш, цягні лямку, пакуль не выкапалі ямку. Чалавека рукі кормяць. Усе набыткі ад працы. Што ні кажыце, а чалавека рукі кормяць, гультай усягда будзе счахаць, смегавацца. Чапяла над скаўрадою хазяйка іран. Сярод малапаважаных асоб вылучаецца завадатар. Глядзі-ка, як Міраноўна начала распараджацца ўсім, чапяла над скаўрадою хазяйка. Чарка i зладзейства — родныя браты. Асуджэнне п'янства. Сколька ўсякія дураты творыцца гз-за гарэлкі — там
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надй, пянства
2 👁
 ◀  / 321  ▶