Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
наманыць. Дзед усім гаварыў: хочаш рыбкі налавіць, не бойся штаны намачыць. Хочаш урага нажыць, грошы пазыч. Калі пазычанае ў час не вяртаюць, узнікаюць непаразуменні i наваг варожасць. I ў Хведчыхі з суседкаю касіна ў вачах; тая ўзяла грошы i не аддае, ета праўда, што хочаш урага нажыць, грошы пазыч. Храмая блыха ў прошлым гаду пасвілася. Пра поўную адсутнаедь прадуктовых прыпасаў. Па тваіх скаўродах храмая блыха ў прошлым гаду пасвілася. Хто бліжы, таму i ліжа іран. Высмейваецца падхалімства. Сколько мы яго помнім, ён усягда такей: хто бліжы, таму i ліжа. Вар.: Хто бліжы, тэй i ліжа. Купраёнак дужа не прысцябываецца, там хватае сваіх падпявал, хто бліжы, тэй i ліжа. Хто вязе, таго i паганяюць. На працавітага нярэдка ўскладаюць дадатковыя абавязкі. Так бывае ўсюдых: хто вязе, таго i паганяюць. Хто качуе, тэй у дварэ не начуе. Асуджэнне бадзяжніцтва. Арынін большый валочыцца, валацуга стаў, ну ізвесна, хто качуе, тэй у дварэ не начуе. Хто над кім смяецца, тэй таму i дастаецца. Здараецца, што да сапраўднага пачуцця прыходзяць праз пагардлівыя адносіны ў дзяцінстве i юнацтве. У сё выскалялася Змітракова красавіца: крываногій, крываногій, a прыцюў у сваты — i пашла, — нядарам старэя гаварылі: хто над кім смяецца, тэй таму i дастаецца. Хто не беражэ рубля, [сам] капейкі не стоіць. Заклік быць ашчадным. Таварыла I гаварыць буду: хто не беражэ рубля, сам капейкі не стоіць. Хто поп, тэй i бацька. Усё роўна хто. Трахімёнку было адзінакава каму служыць, яму хто поп, тэй i бацька. Хто пра што, а Саўка пра лапці (піпку, Іван пра Мар'ю) гумар. Пра таго, хто любіць гаварыць адно i тое. Не пераслухаеце вы Піліпавы басні, хто пра што, а Саўка пра лапці. Сячас завядзе свае трылюды непадсяваныя, хто пра што, а Саўка пра піпку. У яго адны разговоры кажненькій дзянёчак, хто пра што, а Іван пра Мар 'ю. Худому i на пены мулка. Дрэнна быць худым. А што ж ты думает, Кісялёнак высох на шчэпку, а худому i на печы мулка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

марю, пбмнім
3 👁
 ◀  / 321  ▶