Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Хлеб, соль i вада — маладзецкая яда. Так падахвочваюць дзяцей збіць адчуванне гол аду пры адсутнасці іншай ежы. Хлебникам у солъку макай, адкусі i вадзічкаю прыпі, хлеб, соль i вада — маладзецкая яда. Хлебу — стол, чапяле — качарэжнік. Кожнай рэчы прызначана пастаяннае месца. А як жа, парадак дзяржыш ува ўсём, хлебу — стол, чапяле— качарэжнік. Вар.: Хлеб на стале, наняла ў качарэжніку. Жыві так, каб усё было на сваём месце, хлеб на стале, наняла ў качарэжнгку. Хлопец за касу, а Дзеука замужам. Папярэджанне супроць неабдуманых учынкаў. Ты сам помніш, як у Хвадзяёнка палучылася, як гаворацъ, хлопец за касу, а дзеука замужам. Хомка Гапку па лапцях пазнае жарт. Пра блізкія ўзаемаадносіны. Во, усё выскакивав, прыглядаецца, ці ідзе яго даражэнъкая, Хомка Гапку па лапцях пазнае. Хомка разжыўся (разбагацеў): венікаў навязаў іран. Гавораць пра гультая, які мае неістотны набытак: Нешта нёс атвечара ў вузялку двору, ну, Хомка разжыўся: венікаў навязаў. Скора ты ўвідзіш сам, што Хомка разбагацеў: венікаўнавязаў. Хоць (Няхай) за казла, абы запаўзла. Імкненне выдаць замуж хоць за каго-небудзь. Мікітоўна так ужо прагла сваю Сонечку справадзіць, хоць за казла, абы запаўзла. Яны так рады-рады, што выправілі пляменніцу, няхай за казла, абы запаўзла. Сін.: Хоць за вала, абы дома (у хаце) не была. Паспакайнелі Ярмалёнкі, аддалі дачку, хоць за вала, абы дома не бьша. Сідаронкавы так ужо рады, што дачке чалавек папаўся, яны былі готовы хоць за вала, абы ў хаце не была. Хоць раз, ды наўскач. Хоць адзін раз давялося дасягнуць мэты ў поўным аб'ёме. Давольный Аўрамёнак, довольный, удашна з 'ездзіў, хоць раз, ды наўскач. Хочацца ў рай, ды каб з бутылачкай іран. Высмейваецца п'яніца. Тэя абое не прасыхаюць, i Дзёмку хочацца ў рай, ды каб з бутылачкай. Хочацца хлеба, ды нож тун. Высмейваецца лянота. Ну што, хочацца хлеба, ды нож туп? — нада otc, як ты злянеў! Хочаш рыбкі налавіць, не жалей (не бойся) нгганы намачыць. Працаваць трэба старанна. Калi ўзяўся за дзела, дык дзелай як нада, хочаш рыбкі налавіць, не жалей штаны За
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёме, гавбрацъ, пяніца
3 👁
 ◀  / 321  ▶