Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
ды дзверы вываліліся.. Ну канешне, там хорошая хата, толька дзверы вываліліся. Харош конь, брык, брык i ў цянёты жарт. Пра досыць непрыгляднага каня. Помніш, на лубачку ездзіў Кузьма, дык Антон пасміхаўся: харош конь, брык, брык i ў цянёты. Харош Панас, ды не пра нас. Гавораць пра хлопца, якога не ўдаецца прывабіць. Церасчур Анька на Свірыдзёначка няхай не заглядаецца, харош Панас, ды не пра нас. Хата — рагата. Будаваць жыллё цяжка, дорага. Разурылася галава, што дзелаць, без свайго вугла цягацца надаядае i строіцца хата — рагата. Хацеў, каб кавалася, а яно толька плещчацца (i не плешчацца). Не шанцуе. Райчонак тожа хацеў, каб кавалася, а яно толька плешчацца. Нічога не палучаецца ў Ceiрыдзёнчыхінага зяця, хацеў, каб кавалася, а яно i не плешчацца. Хваліў, хваліў, ды ў плуг паставіў гумар. Вельмі аберагаў, але прымусіў працаваць. Бацъка хваліў Косціка, хваліў, ды ў плуг паставіў — паслаў к пуням з вілкамі. Хваліць няма за што i лаяць незашта жарт. Характарыстыка таго, да каго ставяцца неабыякава. Хведзя чалавек як чалавек, хваліць няма за што i лаяць незашта. Хваробу ў лес не занясеш (не выкіреш). Ёсць з'явы, пазбавіцца ад якіх цяжка. Забалеў, дык прыдзецца цярпець, сам знаеш, што хваробу ў лес не занясеш. Знаю, што трудна, хто ж табе паможа, хваробу ў лес не выкінеш. Хвастала кабыла, што воз гаршкоў пабіла. Высмейваецца хвалько. Лукашыха хваліцца на ўсіх вуглах, толька нечым- ёй занасіцца, хвастала кабыла, што воз гаршкоў пабіла. Хвасдь хлеба не дасць. Высмейваецца выхвалянне. Хваціць яму ператрапліваць пустое, няхай з касою ідзе, хвасць хлеба не дасць. Хворая галава, а лечыць ногі гумар. Падсмейваюцца над тым, хто робіць не тое, што трэба. У цябе палучаецца, як у таго Хліманка: хворая галава, а лечыць ногі. Хлеб мерай клумкамі, а грошы капейкамі. Будзь ашчадным, Раскідонам на свеце не пражывеш, нада бярэжца ўва ўсём, хлеб мерай клумкамі, а грошы капейкамі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы
3 👁
 ◀  / 321  ▶