Абы шыя, пятля (вяроўка) знайдзецца. Нярэдка выяўляюцца асобы, якія трапляюць у непрыемнасці. Ладна папаліся хлопцы, ну што ж, абы шыя, пятля знайдзецца. Ці думалі Іваняты, што ўскочаць, як муха ў кіпяток, яно ж так часта бывае: абы шыя, вяроўка знайдзецца. Агонь у саломе не схаваеш (не месціцца). Ніякія ўчынкі, асабліва ганебныя, нельга схаваць ад людскога вока. Думае, ноччу ўкраў, дык яму і сойдзе з рук, не, агонь у саломе не схаваеш! Ужо ўсе знаюць пра Коліны прадзелкі, агонь у саломе не месціцца. Ад агню і камень лопаецца (трэскае). З агнём варта абыходзіцца асцярожна. Агонь табе не шутачкі, палі, ды беражыся, ад агню і камень лопаецца. Відзіш, як усё рассыпалася, ад агню і камень трэскае. Ад аднаго берага ад'ехаў і к другому не прыстаў (не прыбіўся). Пры імкненні дасягнуць лепшага не дабіўся жаданага. Не вязе Прахаронку, ад аднаго берага ад'ехаў і к другому не прыстаў. Во і Пахомаў сын ад аднаго берага ад'ехаў і к другому не прыбіўся. Ад бальшога вума сходзяць с ума. Імкнучыся паказаць сябе з лепшага боку, дапускаюць недарэчныя ўчынкі. Узноў шабутня ў Кірылавых; я даўно прымеціла: ад бальшога вума сходзяць с ума. Ад бяздзелля рукі (плечы) чэшуцца (свярбяць). Іранічнае выказванне пра гультаяватую асобу. Мае шэраг дэрывацыйных утварэнняў. У твайго Іванькі каторый год ад бяздзелля рукі чэшуцца. У вашых хлопцаў тожа ад бяздзелля рукі свярбяць. Ды знаю, знаю, што ў цябе ад бяздзелля плечы чэшуцца. У абодвух за столька ўрэмя ад бяздзелля плечы насвярбеліся. Ад вербы яблык не дажджэшся (не прыжджэш). Не дачакаешся добрых учынкаў ад несумленнага чалавека. Сколька ні ўпучай ветранніка, толку не палучыш, ад вербы яблык не дажджэшся. Лексяёнак змяніўся, началі гаварыць, — дык во як ён змяніўся, не, ад вербы яблык не прыжджэш. Ад гразы і пад печ (гаршчок) не схаваешся. У жыцці надараюцца выпадкі, якіх нельга пазбегнуць. Помню, як старая Хадоска ўсё прыгаварывала: жывіце, дзеткі, з аглядкаю, ад гразы і пад печ не схаваешся. Як прыходзіць бяда, трудна вывернуцца, ад гразы і пад гаршчок не схаваеш-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁