ПРЫКАЗКІ
Абойдуцца ксціны без (якой, чыёй) Хрысціны. Прысутнасць дзе-небудзь той ці іншай асобы не вельмі пажаданая. Ну, каб прышла, не выганялі б, а не прышла — яшчэ луччы здзелала, абойдуцца ксціны без такой Хрысціны. Куды ёй плесца з яе нагамі, абойдуцца ксціны без вашай Хрысціны. Абыйшліся б ксціны без Сідаравай Хрысціны, — не ж, пацягнулася ў тэй канец і Хадосачка!
Абы дзярэўня, старцы пройдуць. Заўсёды знаходзяцца падставы для пэўных дзеянняў. Узноў якея-то валакуцца з-пад бальшака, ну праўду ж гавораць: абы дзярэўня, старцы пройдуць.
Абы лужа, а свіння будзе (знойдзецца). Дзе адсутнічае парадак, там выяўляюцца аматары пакарыстацца гэтым. Падзівіся, на каго ён пахож, разве ета няпраўда, што абы лужа, а свіння будзе. Калі пашла беспарадзіца, яе трудна астанавіць, яно спрадвеку так ідзе: абы лужа, а свіння знойдзецца.
Абы хлеб, зубы знайдуцца. На пачостку шмат ахвотнікаў. Клімавы гатовяцца сустракаць гасцей, доўга шарудзіліся, цэлы дзень варылі, пяклі, многа зазвалі, ну абы хлеб, зубы знайдуцца. Сін.: Абы мёд, мухі зляцяцца (прыляцяць). У Карнеевых троху сала завялося, дык гасцей поўная хата, абы мёд, мухі зляцяцца. Раз абжыўся, то друзей будзе не перасчытаць, чужбінку любяць, абы мёд, мухі прыляцяць.
100 👁