Старонка 79
◀ / 321 ▶
абабралі, там пабілі, там забілі, — чарка і зладзейства — родныя браты! Чаркі даводзяць да сваркі. Гарэлка робіць сяброў непрыяцелямі. Ці ета ж няпраўда, што чаркі даводзяць да сваркі, столька дружылі, а выпілі, пасварыліся — і дружба ўрозь. Чорт балота знойдзе. Дрэнны чалавек знаходзіць месца адпаведна праявіць сябе. Усё дно як ён пропасць шукае на сваю галаву, то туды, то сюды ўлезе, ну праўду ж гавораць, што чорт балота знойдзе. Чорт з прыпадкам біліся, а радзімец мірыў (разміраў) неадабр. Невядома што было. Мала што ён вярзе, хто там што відзеў, чорт з прыпадкам біліся, а радзімец мірыў. Адкуля Цімох знае, чаго там шумелі, можа, там чорт з прыпадкам біліся, а радзімец разміраў. Чорт і пад іконаю (у царкве) знайдзе. Ад непрыемнага чалавека цяжка пазбавіцца. Як ты ні беражыся, як ні хавайся, чорт і пад іконаю знайдзе. Ад такога напрыклённага нійдзе спакою не будзе, чорт і ў царкве знайдзе. Чорт паломіць ногі на (чыёй) дароге. Гавораць пра дрэнную дарогу або загрувашчаны праход. Ні пяшком прайці, ні на кані праехаць, чорт паломіць ногі на вашай дароге. Курчыжжам сцёжку заваліў, паспробуй пралезь, чорт паломіць ногі на тваёй дароге. Чорту балота, а п'янаму закуска. Асуджэнне п'янства. Вун Архіпёнак мерае вуліцу, нейдзе хлябнуў, ды, відна, не прыкусываў, а ты знаеш, што тады нада: чорту балота, а п'янаму закуска. Чорту грошы не піхай, каланіцу падавай іран. П'яніца любіць, каб яго паслугі аплочваліся спіртным. Як капейка ля рук вядзецца, спакайней сябе чуствуеш, а чорту грошы не піхай, каланіцу падавай, — тады ён паслухае. Чорту дарога не мерана неадабр. Асуджэнне бадзяжніцтва. Звалацужнічаўся яе Петрачок, сяння тут, заўтра ў Шырках ці яшчэ айдзе, чорту дарога не мерана. Чорт чорту дарогі не перабягіць. Малапаважаныя асобы хутка знаходзяць паразуменне. Тэя прахадзімцы скора спеліся, яно ж ізвесна, што чорт чорту дарогі не перабягіць. Чужая шуба не грэе. Нельга спадзявацца на чужы набытак. Не, мая сястрычка, што чужое ні вазьмі, чужое чужым і пахне, чужая шуба не грэе. Сін.: Чужая хата не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 321 ▶