Старонка 78
◀ / 321 ▶
Цераз (чэраз) дурную галаву нагам спакою няма. З-за непрадуманых дзеянняў, учынкаў даводзіцца мець лішнія клопаты. Каб зразу падумала, што браць, а цяпера бягі назад, цераз дурную галаву нагам спакою няма. Во бегай, шукай таго цялёнка, — не магла пуньку зачыніць на завал, чэраз дурную галаву нагам спакою няма. Ці бярог, ці не бярог, зачапіўся за парог жарт. Пра таго, хто спатыкнуўся на парозе. Не разявай рот, а глядзі пад ногі, а то палучаецца, як у таго, што ці бярог, ці не бярог, зачапіўся за парог. Ці дальшы нясі, ці хвартуком трасі жарт. Хочаш — нясі, а не, дык высыпай з фартука. Набрала падасінавікаў, што не павернешся, ці дальшы нясі, ці хвартуком трасі. Ці еўня, ці асець, глядзі, каб не акасець. Жарт па адрасе таго, хто занадта пільна прыглядаецца. А па-мойму, што тут разглядаць, ці еўня, ці асець, глядзі, каб не акасець. Ці сена клок, ці вілкі ў бок. Пагроза пакараць перабірлівую жывёліну. Адвучу я тваю Красулю адураваць, корм у гной выварачываць мордаю, стане яна залатая, будзе ёй ці сена клок, ці вілкі ў бок. Ці смейся, ці плач, а бярыся за таўкач. Хочацца ці не, а працаваць трэба. Што ты пасмяхаешся, сама проса не стаўкецца, ці смейся, ці плач, а бярыся за таўкач. Цыбуля з рэдзькаю ўсягда сталкуюцца. Не вельмі паважаныя асобы звычайна знаходзяць агульную мову. Бывала, Кірэй паглядзіць на суседак, усміхнецца і гаворыць: цыбуля з рэдзькаю ўсягда сталкуюцца. Цягні лямку, пакуль не вырылі (не выкапалі) ямку. Працуй да апошняга. Што будзеш дзелаць, нада неяк варушыцца, цягні лямку, пакуль не вырылі ямку. І адной дачке нада паможч, і ў другея рукі звязаны, бягіш, хоць скаціну пакорміш, цягні лямку, пакуль не выкапалі ямку. Чалавека рукі кормяць. Усе набыткі ад працы. Што ні кажыце, а чалавека рукі кормяць, гультай усягда будзе счахаць, смегавацца. Чапяла над скаўрадою хазяйка іран. Сярод малапаважаных асоб вылучаецца завадатар. Глядзі-ка, як Міраноўна пачала распараджацца ўсім, чапяла над скаўрадою хазяйка. Чарка і зладзейства — родныя браты. Асуджэнне п'янства. Сколька ўсякія дураты творыцца із-за гарэлкі — там
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 321 ▶