намачыць. Дзед усім гаварыў: хочаш рыбкі налавіць, не бойся штаны намачыць.
Хочаш урага нажыць, грошы пазыч. Калі пазычанае ў час не вяртаюць, узнікаюць непаразуменні і нават варожасць. І ў Хведчыхі з суседкаю касіна ў вачах; тая ўзяла грошы і не аддае, ета праўда, што хочаш урага нажыць, грошы пазыч.
Храмая блыха ў прошлым гаду пасвілася. Пра поўную адсутнасць прадуктовых прыпасаў. По тваіх скаўродах храмая блыха ў прошлым гаду пасвілася.
Хто бліжы, таму і ліжа іран. Высмейваецца падхалімства. Сколька мы яго помнім, ён усягда такей: хто бліжы, таму і ліжа. Вар.: Хто бліжы, тэй і ліжа. Купраёнак дужа не прысцябываецца, там хватае сваіх падпявал, хто бліжы, тэй і ліжа.
Хто вязе, таго і паганяюць. На працавітага нярэдка ўскладаюць дадатковыя абавязкі. Так бывае ўсюдых: хто вязе, таго і паганяюць.
Хто качуе, тэй у дварэ не начуе. Асуджэнне бадзяжніцтва. Арынін большый валочыцца, валацуга стаў, ну ізвесна, хто качуе, тэй у дварэ не начуе.
Хто над кім смяецца, тэй таму і дастаецца. Здараецца, што да сапраўднага пачуцця прыходзяць праз пагардлівыя адносіны ў дзяцінстве і юнацтве. Усё выскалялася Змітракова красавіца: крываногій, крываногій, а прышоў у сваты — і пашла, — нядарам старэя гаварылі: хто над кім смяецца, тэй таму і дастаецца.
Хто не беражэ рубля, [сам] капейкі не стоіць. Заклік быць ашчадным. Гаварыла і гаварыць буду: хто не беражэ рубля, сам капейкі не стоіць.
Хто поп, тэй і бацька. Усё роўна хто. Трахімёнку было адзінакава каму служыць, яму хто поп, тэй і бацька.
Хто пра што, а Саўка пра лапці (піпку, Іван пра Мар'ю) гумар. Пра таго, хто любіць гаварыць адно і тое. Не перaслухаеце вы Піліпавы басні, хто пра што, а Саўка пра лапці. Сячас завядзе свае трылюды непадсяваныя, хто пра што, а Саўка пра піпку. У яго адны разговоры кажненькій дзянёчак, хто пра што, а Іван пра Мар'ю.
Худому і на печы мулка. Дрэнна быць худым. А што ж ты думаеш, Кісялёнак высах на шчэпку, а худому і на печы мулка.
78 👁