Старонка 76
◀ / 321 ▶
Хлеб, соль і вада — маладзецкая яда. Так падахвочваюць дзяцей збіць адчуванне голаду пры адсутнасці іншай ежы. Хлебчыкам у сольку макай, адкусі і вадзічкаю прыпі, хлеб, соль і вада — маладзецкая яда. Хлебу — стол, чапяле — качарэжнік. Кожнай рэчы прызначана пастаяннае месца. А як жа, парадак дзяржыш ува ўсём, хлебу — стол, чапяле — качарэжнік. Вар.: Хлеб на стале, чапяла ў качарэжніку. Жыві так, каб усё было на сваём месце, хлеб на стале, чапяла ў качарэжніку. Хлопец за касу, а дзеўка замужам. Папярэджанне супроць неабдуманых учынкаў. Ты сам помніш, як у Хвадзяёнка палучылася, як гавораць, хлопец за касу, а дзеўка замужам. Хомка Гапку па лапцях пазнае жарт. Пра блізкія ўзаемаадносіны. Во, усё выскакывае, прыглядаецца, ці ідзе яго даражэнькая, Хомка Гапку па лапцях пазнае. Хомка разжыўся (разбагацеў): венікаў навязаў іран. Гавораць пра гультая, які мае неістотны набытак. Нешта нёс атвечара ў вузялку двору, ну, Хомка разжыўся: венікаў навязаў. Скора ты ўвідзіш сам, што Хомка разбагацеў: венікаў навязаў. Хоць (Няхай) за казла, абы запаўзла. Імкненне выдаць замуж хоць за каго-небудзь. Мікітоўна так ужо прагла сваю Сонечку справадзіць, хоць за казла, абы запаўзла. Яны так рады-рады, што выправілі пляменніцу, няхай за казла, абы запаўзла. Сін.: Хоць за вала, абы дома (ў хаце) не была. Паспакайнелі Ярмалёнкі, аддалі дачку, хоць за вала, абы дома не была. Сідаронкавы так ужо рады, што дачке чалавек папаўся, яны былі гатовы хоць за вала, абы ў хаце не была. Хоць раз, ды наўскач. Хоць адзін раз давялося дасягнуць мэты ў поўным аб'ёме. Давольный Аўрамёнак, давольный, удашна з'ездзіў, хоць раз, ды наўскач. Хочацца ў рай, ды каб з бутылачкай іран. Высмейваецца п'яніца. Тэя абое не прасыхаюць, і Дзёмку хочацца ў рай, ды каб з бутылачкай. Хочацца хлеба, ды нож туп. Высмейваецца лянота. Ну што, хочацца хлеба, ды нож туп? — нада ж, як ты злянеў! Хочаш рыбкі налавіць, не жалей (не бойся) штаны намачыць. Працаваць трэба старанна. Калі ўзяўся за дзела, дык дзелай як нада, хочаш рыбкі налавіць, не жалей штаны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 321 ▶