Старонка 75
◀ / 321 ▶
ды дзверы вываліліся.. Ну канешне, там харошая хата, толька дзверы вываліліся. Харош конь, брык, брык і ў цянёты жарт. Пра досыць непрыгляднага каня. Помніш, на лубачку ездзіў Кузьма, дык Антон пасміхаўся: харош конь, брык, брык і ў цянёты. Харош Панас, ды не пра нас. Гавораць пра хлопца, якога не ўдаецца прывабіць. Церасчур Анька на Свірыдзёначка няхай не заглядаецца, харош Панас, ды не пра нас. Хата — рагата. Будаваць жыллё цяжка, дорага. Разурылася галава, што дзелаць, без свайго вугла цягацца надаядае і строіцца хата — рагата. Хацеў, каб кавалася, а яно толька плешчацца (і не плешчацца). Не шанцуе. Райчонак тожа хацеў, каб кавалася, а яно толька плешчацца. Нічога не палучаецца ў Свірыдзёнчыхінага зяця, хацеў, каб кавалася, а яно і не плешчацца. Хваліў, хваліў, ды ў плуг паставіў гумар. Вельмі аберагаў, але прымусіў працаваць. Бацька хваліў Косціка, хваліў, ды ў плуг паставіў — паслаў к пуням з вілкамі. Хваліць няма за што і лаяць незашта жарт. Характарыстыка таго, да каго ставяцца неабыякава. Хведзя чалавек як чалавек, хваліць няма за што і лаяць незашта. Хваробу ў лес не занясеш (не выкінеш). Ёсць з'явы, пазбавіцца ад якіх цяжка. Забалеў, дык прыдзецца цярпець, сам знаеш, што хваробу ў лес не занясеш. Знаю, што трудна, хто ж табе паможа, хваробу ў лес не выкінеш. Хвастала кабыла, што воз гаршкоў пабіла. Высмейваецца хвалько. Лукашыха хваліцца на ўсіх вуглах, толька нечым ёй занасіцца, хвастала кабыла, што воз гаршкоў пабіла. Хвасць хлеба не дасць. Высмейваецца выхвалянне. Хваціць яму ператрапліваць пустое, няхай з касою ідзе, хвасць хлеба не дасць. Хворая галава, а лечыць ногі гумар. Падсмейваюцца над тым, хто робіць не тое, што трэба. У цябе палучаецца, як у таго Хліманка: хворая галава, а лечыць ногі. Хлеб мерай клумкамі, а грошы капейкамі. Будзь ашчадным. Раскідонам на свеце не пражывеш, нада бярэжца ўва ўсём, хлеб мерай клумкамі, а грошы капейкамі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 321 ▶