Хазяйка воздухам сыта. Добрая гаспадыня заўсёды ў належнай форме. Ты ні разу не ўвідзіш, каб Ганна штонебудзь на хаду ў рот піхала, хазяйка воздухам сыта.
Хараша гармонь у чужых руках. Добрая зайздрасць да высокага майстэрства. Хараша гармонь у чужых руках, во каб ты ўмеў так піліць!
Харашо жыць, калі няма аб чым тужыць. Бесклапотнае жыццё ўсім даспадобы. Тады харашо жыць, калі няма аб чым тужыць, а як пра ўсякую мелач думай, трудна.
Харашо пахаць, ды крута варочацца жарт. Не ўсе працэсы працы падабаюцца. Мы зразу панялі, што яму тут харашо пахаць, ды крута варочацца.
Харашо сытага карміць, а лысага стрыжч жарт. Добра, дзе ўсё проста. Харашо сытага карміць, а лысага стрыжч, ніякага табе клопату няма.
Харашо ў гасцях: паслалі і накрыцца далі жарт. Прыемна, калі добра прымаюць як госця. Пабыў у Рожаве, дык хваліўся, што харашо ў гасцях: паслалі і накрыцца далі.
Харашо ў людзях, ды цесна ў грудзях. На чужыне цяжка. Пашалаўся, пашалаўся па беламу свету, ды назад сюда прыехаў, гаворыць, харашо ў людзях, ды цесна ў грудзях.
Харашо ў цёшчы, ды ў дварэ смашней. У двары лепей, чым нават у сваякоў. І Кузьміхін малец гаварыў: харашо ў цёшчы, ды ў дварэ смашней.
Харошае лета, што шуба надзета. Жарт у адказ на сцвярджэнне, што лета ў бягучым годзе добрае. Юнь то юнь, ну помніш, як старэй Піліп гаварыў: харошае лета, што шуба надзета.
Харошая весць, што нечага есць іран. Нядобрыя весткі непрыемна выслухоўваць. Гаворыць, і таго няма, і другога, хлеб выйшаў; харошая весць, што нечага есць.
Харошая ўласць, навучыла (прывучыла, заставіла) красць. Асуджэнне ўлады, якая давяла да галечы, штурхнула на неправамерныя дзеянні. Хвалі, хвалі, што дужа ладная, луччы і не прыдумаеш, только харошая ўласць, навучыла красць. Я ж гавару: харошая ўласць, прывучыла людзей красць. Рассуждаць можна па-ўсякаму, только не абойдзеш таго, што харошая ўласць, заставіла красць.
Харошая хата, ды (толька) дзверы вываліліся іран. Гавораць пра старую пабудову. І ў Пясляка харошая хата,
81 👁