грэе. Няхай яна харошая і расхарошая суседка, а нада сваю пастройчыну сабугорываць, чужая хата не грэе.
Чужбіна па шэрсці не гладзіць. На чужыне цацкацца не стануць. Усё ірваўся: паеду, паеду, а з'ездзіў, пабыў, скора паняў, што чужбіна па шэрсці не гладзіць.
Чужога веку не пражывеш. За іншага жыць не будзеш. Як ты ні ўкутывайся, як ні беражыся, а чужога веку не пражывеш.
Чужога не чапай, а сваё берагі (не забывай). Паступай заўсёды сумленна. Бацька яму ўсё ўрэмя прыказываў: чужога не чапай, а сваё берагі. Старэя людзі дрэннаму не вучылі, ці помніш, як Дзяніс дукаваў унукаў: чужога не чапай, а сваё не забывай.
Чужое не грэе (бокам выходзіць). Нельга квапіцца на чужое. Век-навек запомніце, дзетачкі, што чужое не грэе. Сколька хочаш пасміхайся, але ж ета праўда, што чужое бокам выходзіць. Сін.: Чужэй кусок ірве раток (у рот не лезе, у роце застрае); Чужое дабро бярэ за рабро. Думае, калі раз удалося выйці сухім з вады, дык усягда будзе ўдавацца, не, чужэй кусок ірве раток. Нешта пашоў Ціханёнак, аж хістаўся, відна, чужэй кусок у рот не лезе. З веку вякоў знаюць, што чужэй кусок у роце застрае, во як у Хомчыхінага сына. Ні разачку не думай, што чужым добрым пажывішся, чужое дабро бярэ за рабро.
Чужой ямкі ніхто не заляжа (не зойме). Кожнага памерлага пахаваюць асобна. Няхай яны жывуць хоць па сто гадоў, чужой ямкі ніхто не заляжа. Я знаю адно, што чужой ямкі ніхто не зойме, і сколька каму суджана, столька пражыве.
Чужую бяду па нітачке развяду, а к сваёй вума не прыкладу (не прылажу). Чужыя цяжкасці здаюцца менш сур'ёзнымі, чым свае. Пра Алёніна гора яна не талкуе, а ў сябе мелач — і то цяраецца, — праўда, што чужую бяду па нітачке развяду, а к сваёй вума не прыкладу.
Чужымі блінамі сваіх радзіцеляў памінаць. Пра таго, хто для задавальнення ўласных патрэб выкарыстоўвае чужыя сродкі. Любіў ба ён чужымі блінамі сваіх радзіцеляў памінаць, не, — ты свае запасы пратрасі.
Чужэй край — цёмный лес. На чужыне ўсё незнаёмае, незразумелае. Пашалаўся па свету, пахадзіў, не, гаворыць, нада ў дварэ сядзець, чужэй край — цёмный лес.
78 👁