Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
пасцыкамі абвешаецца, другая рушнікі па сценах распастрэ, — у кажнай хаце свая кошка. У карчме такая чэсць: можна выпіць i пад'есць. Жарт у адрас сталовых. А што тут думаць, пашлі зайдзем, у карчме такая чэсць: можна выпіць i над}есць. У крывой ступе крывэй таукач. Абодва аднолькавыя. I збіраўшы, так не дужа падбярэш, у крывой ступе крывэй таукач. Вар.: Да крывой ступы крывэй таукач. Яно ж усягда так падбіраецца: да крывой ступы крывэй таукач. Параўн.: Абое рабое; Два сапагі пара. У кума кума пазычылавума гран. Трэба жыць сваім розумам. Вот табе, у кума кума пазычыла вума, — паслухала чорта i без каровы асталася. Укусіла муха за вуха. Пра таго, хто паводзіць сябе непрадказальна. Чаго ён з сябе выпрыгавае, ці яго ўкусіла муха за вуха? У лені баляць калені іран. Л я нота нярэдка апраўдваецца хваробай. Щ ты не знает, чаго ён ніяк не выберацца ў Калінаўку? — у лені баляць калені. У лесе дроў не відзеў (не найшоў). Пра таго, хто не заўважае відавочнае. Як жа ты глядзеў, што ў лесе дроў не відзеў! Ай, яго пашлі, а тады сам бягі, ён будзе шукацъ, як тэй, што ў лесе дроў не найшоў. Улетку i кусцік начаваць пусціць. Летам усюды добра. Цяпер Гарасёнак не гаруе, i ў капе пераспіць, улетку i кусцік начаваць пусціць. У людзях залюдзяніш, у рудзе зарудзяніш. Сярод людзей навучышся жыць, у адзіноце ў брудзе сам зробішся брудным. Не атарвывайся ад другіх, даўно прымецілі, што ў людзях залюдзяніш, у рудзе зарудзяніш. У Mapyci вясцей тры корабы, a ў Палусі з гакам іран. Высмейваецца пляткарства. Етыя падругі разнясуць што хочаш, у Mapyci вясцей тры корабы, а ў Палусі з гакам. Умееш браць — умей аддаць. 3 даўгамі трэба разлічвацца своечасова. А што ж ты хацеў, узяў i хвастом накрыўся? — не, браточак, умееш браць — умей аддаць. У новых ботах не зачыняюць вароты. На працу няварта апранацца па-святочнаму. Надзень якей-небудзъ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падесць
7 👁
 ◀  / 321  ▶