Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Hi рубля ў яго не асталася, у дзіровым кармане нінога не ляжыцъ. У доўг браць — шыю падстаўляць. Папярэджанне не рабіць даўгоў. Харашо, калі ты нікому не вінен, а ў доўг браць — шыю падстаўляць. Сін.: Доўг за рабро бярэ. Нахватываць у людзей — последние дзела, доўг за рабро бярэ. У дурнога папа дурныя песні (малітвы). Неразумны вядзе неразумныя размовы. Паслухайце, якую лухту непадсяваную ён вярзе, у дурнога папа дурныя песні. Яно ж усягда так бывав: у дурнога папа дурныя малітвы. Сін.: У дурной птушкі (дурнога салаўя) дурныя песні. Знайшлі вы каго слухаць, у дурной птушкі дурныя песні. Пойдзем ат 'етуля, ці вы дураты не нулі, у дурнога салаўя дурныя песні. У жару i мокрае гарыць. Усё бывае добра пры спрыяльных умовах. Калі жару многа нагарэла, падкідац любэя дровы, у жару i мокрае гарыць. Узяў i хвастом накрыўся. Узяў i не аддае, не вяртае. Якей жа ён чалавек: прасіў цяслу на два дні, прынясу, прынясу, а ўзяў i хвастом накрыўся — трэццій месяц нясе. Узяў лычка — аддай рамушком. Доўг трэба вяртаць з удзячнасцю. Ш разу доўгу не зацягывай, знаеш, як мой дзед вучыў: узяў лычка — аддай рамушком. Узяў пілку на сваю шыйку. Няўдала ажаніўся. Узяў пілку на сваю шыйку, не раз губы-зубы сабе накусав. У каго грошы, тэй i харошый. Добрым лічаць багатага. А як жа ты хацеў іначы, спрадвеку так вядзецца: у каго грошы, тэй i харошый: У каго сіла, у таго ніва. Фізічна здаровы чалавек здольны добра апрацаваць зямлю. У Прохоровых ёсць кому паработацъ, у іх усё дагледжана, у каго сіла, у таго ніва. У каго табака, у таго i празнічак жарт. Багаты можа i пасвяткаваць. Міранёнак падзаробіў грошы, ходзіць гоголем, у каго табака, у таго i празнічак. У каго ўласць, таму не прапасць. Хто ва ўладзе, той добра жыве. Аўсей ні пра што не гаруе, сыны начальнікі, у каго ўласць, таму не прапасць. У кажнай хаце свае мышы (свая кошка). Кожнай гаспадарцы ўласцівы пэўныя асаблівасці. Як умев, так Ганна i вядзе хозяйства, у кажнай хаце свае мышы. Адна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 321  ▶