Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
У бёрда кідаюць i ніткі счытаюць. У многіх справах патрэбны дакладны падлік. Кажная ткалля знае, што ў бёрда кідаюць i ніткі счытаюць. У ботах мыецца, у лапцях парыцца іран. Вельмі бататы, робіць, што ўздумаецца. Цяпера яго зяць у ботах мыецца, у лапцях парыцца. Вун жыў Бгыцянок, мы яго трошку помнім: у ботах мыўся, у лапцях парыўся. У ваце сядзець у хаце. Адзенне на ваце не вельмі грэе. На зіму нада харошый палушубак ды валенкі, а ў ваце сядзець у хаце. Увідзеў за ракою, не ўвідзеў за лужою. Убачыў далёка, не ўбачыў побач. Куды ён только глядзеў i пра што думаў: увідзеў за ракою, не ўвідзеў за лужою. Увосень коп восем, а вясною змётачкі. Пра тых, што не ўмеюць планаваць на будучае. Макаровы ўжо сколько гадоў так жывуцъ: увосень коп восем, а вясною змётачкі. У вочы лісіцаю, зачы ваўком. Пра крывадушную асобу. Лексяёнак нам дужа ў прымеце, ён з хлапецтва такей: у вочы лісіцаю, зачы ваўком. Сін.: Спераду ліжа, ззаду кусае. Такей некаянніца, ён усягда спераду ліжа, ззаду кусае. Вот натура ў чалавека, так i цаляе, каб спераду лізнуць, ззаду куснуцъ. У яго бацькі такая езуіцкая натура была: спераду лізне, ззаду кусне. У горы i грошы не радуюць. У няшчасці нічога не міла. Як стануць душыцъ няшчасці, тады нічога не нада, у горы i грошы не радуюць. Удасца — дык удасца (харашо, калі ўдасца), а не ўдасца — сабакам (свінням) аддасца. Варта рызыкнуць Яны рассуждалі так: удасца — дык удасца, а не ўдасца — сабакам аддасца. Сабраліся паехаць, гавораць, удасца — дык удасца, а не ўдасца — свінням аддасца. Дагаварыліся i пашлі ўтраіх, харашо, калі ўдасца, а не ўдасца — сабакам аддасца. Удваіх дарога карацей (кароткая). У кампаніі лепш, чым у адзіноце. Адзін пляцешся-пляцешся, кажацца, канцакраю не будзе, a ўдваіх дарога карацей. Што вам тута прабежч праміком, удваіх дарога кароткая. У дзіровым кармане нічога не дзяржыцца (не ляжыць). Пра неберажлівую асобу. Айдзе ў лотры якая капейчына зацэлее, у дзіровым кармане нічога не дзяржыцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 321  ▶