Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
То так, то сяк, часцей наперакасяк. Не ладзяцца справы, узаемадачыненні з іншымі. Ты сам відзіў, як у Baciлёнка палучаецца: то так, то сяк, часцей наперакасяк. Троху гароху, без солі квасолі i пару бабін табе на ўспамін жарт. Нічога (не атрымаеш), Дажыдай, дажыдай, Архіпёнкі раздадуцца, прынясуцъ троху гароху, без солі квасолі i пару бабін табе на ўспамін. Тры бярозкі не лес. 3 выпадковых з'яў нельга рабіць шырокіх абагульненняў. Што трапанула Маланка, яе лухце не вер, тры бярозкі не лес. Туды руб, сюды капейка, не асталася i грывенніка. Пра няўменне абыходзіцца са сродкамі існавання. У іх у абоіх адзінакава ідзе: туды руб, сюды капейка, не асталася i грывенніка. Тэй жа блін, ды на блюдзечке. Toe ж самае, але ў лепшым выглядзе, аправе. Тэй жа блін, ды на блюдзечке, — вот яму i панаравіўея твой заўтрак. Тэй праў, хто ўтаргаваў. Выгадны тандаль прыносіць задавальненне. На базары глядзі, каб не абкруцілі; тута тэй праў, хто ўтаргаваў. У аднае маткі разныя (няроўныя) дзіцяткі. Дзеці аднолькавымі не бываюць. Анюціны дзеўкі родныя, a ці скажаш, што ema сёстры, у аднае маткі разныя дзіцяткі. А што ж ты думает, i ў аднае маткі няроўныя дзіцяткі, адзін разумный малец, а другей пень пнём урадзіўся. У адным кармане вош на аркане, а ў другім — на цапі іран. Поўнае безграшоўе. Дт знаем, як тута летаваў Пратасёнак: у адным кармане вош на аркане, а ў другім — на цапі, — Ксения давала на папіросы. У акуратніцы серада з-пад пятніцы іран. Пра неакуратнае апрананне, калі з-пад верхняга адзення відаць ніжняе. Хрысцінкіна нявесткаўмее прыбірацца, надзелася, як пужала, у акуратніцы серада з-пад пятніцы. У беднасці дзірак многа. Пры беднасці ва ўсім нястачы. Круціцца Кірылёнак, як непрыкаянный, кругом небыты, у беднасці дзірак многа. У бёрда кідаюць, ды з бёрда не вынімаюць. Не ўсё зробленае можна рабіць нанова. Як здзелалася не здзелалася, назад нечага перадзелываць, у бёрда кідаюць, ды з бёрда не вынімаюць. з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяў
6 👁
 ◀  / 321  ▶