Тады будзеш плакаць, як пачануць мякаць. Не варта кідацца ў роспач раней часу. Што ты загадзя растужылася, тады будзеш плакаць, як пачануць мякаць. Тады пойдзе жызенка (жыццейка), як пасееш жыцейка. Нармальнае жыццё будзе пры стараннай працы. Калі будзеш старацца, усё наладзіцца, тады пойдзе жызенка, як пасееш жыцейка. Так супала, што папала (напалася) кошцы сала. Некаму вельмі ў жыцці пашанцавала. Карову яна ўдашна продала, рада, пасмяхаецца, так супала, што папала кошцы сала. Ходзіць твой Андрэй, аблізываецца, так супала, што папалася кошцы сала. Талер набуў, вілкамі (вілашнікам) падперазаўся жарт. Пра таго, хто ўчыняе дзівацтвы. У Масяёжа ўсё ідзе шыварат-навыварат, тапор набуў, вілкамі падперазаўся. Ходзіць, ходзіць, ці відзіш, як ён ходзіць: manop набуў, вілашнікам падперазаўся. ~ . Таўкач — даўонёў памошнік жарт. Таўкачом можна дзейнічаць як доўоняй. У Кавалёнкавых руках 7 таўкач — даўонёў памошнік. Твае кляты табе ў пяты. Няхай твае праклёны звернуцца на цябе самога. Дзіцёнак нічога дрэннага не здзелаў, за што ты яго клянеш, твае кляты табе ў пяты! Тваё (яго, сабаччае) дзела гаў ды ў будку (пад стол) груб. Нельга ўмешвацца ў справу, да якой не маеш адносін. Разбірацца няхай самі разбіраюцца, а тваё дзела гаў ды ў будку. Трахшу сюда нечага ўчаляцца, яго дзела гаў ды ў будку. Не лезь, куды цябе не завуць, сабаччае дзела гаў ды ў будку! Вешна лезеш, куды не просяць, тваё дзела гаў ды пад стол! Чаго яна мяшаецца, куды не нада, яе дзела гаў ды пад стол. Тое палезна, што ў рот палезла. Карысна ўсё, што прымае арганізм. А ты дужа прысмакаў не жджы, што папаў i еж, тое палезна, што ў рот палезла. То не сена, шго пад дажджом не пабыло жарт. Прамое значэнне. Вакула пакойнічак усё, бывала, прыгаварываў: i на сена нада дождж, то не сена, што пад дажджом не пабыло. Торг меру знае. У гандлі знаходзяць узаемаразуменне. На базары ці так, ці етак з чалавекам можна дагаварыцца, торг меру знае
Дадатковыя словы
даўбнёў, доўбняй, прбсяць
3 👁