Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
торбу. Не душа ў яе палучаецца, каб смех у мех, а гора ў торбу. Спор да хрыпаты, аб заклад не біся. Біцца аб заклад небяспечна. Калі ты праў, дакажы свае, спор да хрыпаты, аб заклад не біся. Спякла хлеб, хоць задоўкаю з печы цягні. Высмейваецца няўмелая гаспадыня. Цяперашнія хазяйкі ізвесныя, вун Алёніна нявесткр спякла хлеб хоць задоўкаю з печы цягні. Станет раскідаць — раскідаеш, станет сабіраць — збярэш. Павучанне быць беражлівым. Як ўзяўся за розум, дык троху-патроху абжыўся, праўду ж гавораць, што станет раскідаць — раскідаеш, станет сабіраць — збярэш. Старага вучыць, што мёртвага лячыць. Бескарысна вучыць старога чалавека. Не ўжо, дзетачкі, не наўчылася маладою, цяпера паготаю не выўчыцца, а старага вучыць, што мёртвага лячыць. Старай бабе i на печы ўхаб. Нямогламу ўсюды дрэнна. Як прыдзё старасцъ, тады ўсё на цябе наваліваецца, старай бабе i на печы ўхаб. Сядзёлка — хамутова памошніца гумар. Без сядзёлкі каню цяжэй везці воз. А што ж вы думалі, без сядзёлкі не запражка, сядзёлка — хамутова памошніца. Сяння сяк-так, а заутра з блінамі (грьібамі, клёцкамі, цыбуляй) жарт. Абы перажыць сёння, заўтра будзе лепей. Лізавета ўсягда гаварыла сваім мужчынам: сяння сяк-так, а заўтра з блінамі. Нічога, як-небудзь пераб'ёмся, сяння сяк-так, а заўтра з грыбамі. Жывы будзеце, не пам рацё, сяння сяк-так, а заўтра з клёцкамі. Пацярпіце, nepaкуст i лажыцеся спаць, сяння сяк-так, а заўтра з цыбуляю. Сяўцу дождж, касцу пагода. Розным людзям патрэбны розныя атмасферныя ўмовы. / надвор'е не ўсім адзінакавае нада, сяўцу дождж, касцу пагода. Тавар места не пралежыць- Запас не пашкодзіць. Калі што путнейшае абгадаеш, яно мяшаць не будзе, тавар места не пралежыць. Тавар харош i цана вясёлая жарт. Кажуць пра несамавіты тавар. Што ты любуется, бяры, пакулъ не позна, тавар харош i цана вясёлая. г 3 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надворе, перабёмся
3 👁
 ◀  / 321  ▶