Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
што яна стогне ды квокча, яна перажыве любого, скрыпучае дзерава доўга жыве. Слюнявый сапліваму луччый друг іран. Асуджэнне неахайнасці. Сабраліся друзья як адзін, так i другей, адзінакавыя, слюнявый сапліваму луччый друг. Вар.: Саплівый слюняваму луччый друг. Сляному i на роўнай дарозе купіна (ухаб). Сляпому ўсюды дрэнна. Якая жызня нязрачаму, сляпому i на роўнай дороге купіна. Узноў Параска завалглася кала градкі, сляпому i на роўнай дароге ўхаб. Сляпэй паглядзеў, глухей паслухаў. 3 іроніяй гавораць пра немагчымасць дзеяння з прычыны фізічнага недахопу. У цябе палучаецца якраз як у таго вяхранца: сляпэй паглядзеў, глухей паслухаў. Сляпэй сказаў: паглядзім (пасмотрым). Гавораць з недаверам пра магчымасць здзяйснення таго, пра што сказана раней. Ну-у, ета яшчэ сляпэй сказаў: паглядзім, тута ці палучыцца, ці не. У цябе ўсягда адно i тое выходзіць, — сляпэй сказаў: пасмотрым, а тута не глядзецъ нада, а плаціць грошы ды браць. Сін.: Глухей сказаў: паслухаем; Храмэй сказаў: дагонім; Нямэй сказаў: спяём; Дурнэй сказаў: надумаем. Ну, чаго харошага наслухалася ў суседкі, ай тома было, як у Чумічкі — глухей сказаў: паслухаем. Помніш, як Змітрок Ісачонкаў усё любіў прыгаварываць: храмэй сказаў: дагонім. Ну што, нямэй сказаў: спяём, ці ты тожа будзеш падцягЫваць? Во, яй-богачку ж, праўда, палучаецца, як Арына кала свадзьбы толковала: дурнэй сказаў: надумаем. Смашна было, ды блізка дно. Пачастунак быў добры, але недастатковы. Упляталі кулеш, ажно за вушамі трашчэла, смашна было, ды блізка дно. Смашна ці нясмашна, затое гарача жарт. Заюіік частавацца тым, што прыгатавана. Во што прыгатовіў, то i ежце, смашна ці нясмашна, затое гарача. Смашный абед на чужым стале. Пра аматарства да пачастунку за чужы кошт. Своё дык яно прыелася, а ў каго-небудзь усё другое, смашный абед на чужым стале. Смех у мех, [а слёзы (гора) ў торбу]. Не варта празмерна выражаць пачупш. Нерасчур ты рассмяяўся, смех у мех! Жыві так, як старыкі вучылі: смех у мех, а слёзы ў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 321  ▶