такіх атрах, свіння рада ўсякай лужы. Айдзе гразь пападзе, абязацельна ўлезе, свіння рада кажнай лужы. Ці ты відзіш, што з іх вытвараецца на дсіроге, свіння рада любой лужы. Свірэпка за зямлю дзяржыцца крэпка гумар. Праўпартую, настойлівую асобу. Не так легка Ісачонныху ў чымнебудзь пераўбядзіць, свірэпка за зямлю дзяржыцца крэпка. Свой не чужэй, над вірам патрасе, а ў вір не ўнясе. Сваяк не прадасць, не выдасць. Дзядзька яго крэпка прабіраў, даваў наганяй, ну свой не чужэй, над вірам патрасе, а ў вір не ўнясе. Сін.: Свой свайму вока не выкале. Нябось ты, кижацца, пасварыліся, не глядзяць адзін на аднаго, а наваліліся на Пецъку, дык Антон у заступу, свой свайму вока не выкале. Сельсавет не перапрыгнеш (не пераскочыш). Мясцовую ўладу не абыдзеш. Як ты ні кідайся, што ні дзелай, а сельсовет не перапрыгнеш. Каб i хацеў, дык сельсавет не пераскочыш, без іх спраўкі нікуды не сунешся. Сем раз на дзень шкуру мяняе асудж. Пра таго, хто не мае ўласнай думкі. Ты мне не расказывай пра Аўсяёнка, яго усе знаюць як аблупленага, ён сем раз на дзень шкуру мяняе. Серца з перцам, душа з цыбуляю. Пра чалавека едкага, незгаворлівага. Друг то друг, только ў яго серца з Перцам, душа з цыбуляю. Сёлета кляцы зацясаў, налета барану звяжа жарт. Робіць вельмі павольна, звыч. з-за ляноты. Разве ты не знаеш, як Адамёнак дзелае: сёлета кляцы зацясаў, налета барану звяжа. Сказаў ба прауду, да сучкоу на столі многа. Нельга гаварыць з прычыны таго, што хтосьці можа падслухаць. Мы спрашывцлі, айдзе яны ходзяць, Шурык атвеціў: сказаў ба праўду, ды сучкоў на столі многа. Сін.: Сказаў ба, каб не печ у хаце. Сказаў ба, каб не печ у хаце, а так луччы прамаўчу,цішэйбудзе. Сказаў кум куме, што ў яго на вуме. Не варта асабліва шырока раскрываць душу. Сказаў кум куме, што.у яго на вуме, q цяпер сам сябе за язык кусае. Скрыпучае дзерава доўга жыве. Той, хто скардзіцца на здароўе, нярэдка жыве даўжэй, чым здаровы. А мала
Дадатковыя словы
кйжацца
2 👁