Ca шчасцем (Шчасліваму) i ў грыбы хадзіцы Добра, калі шанцуе. Яно тады, дзетачкі, харашо палучаецца, калі вязе, ca шчасцем i ў грыбы хадзіць. Нягож не праўду гавораць, што шчасліваму i ў грыбы хадзіць. Свае цаны не ўставіш. Цана складаецца незалежна ад чыйго-небудзь жадання. Калі нада прадаць, аддасі за сколька дадуцъ, свае цаны не ўставіш. Свайго парасёнка i свіння пазнае. Родныя, блізкія заўсёды знаходзяць паразуменне. Увідзела, што яе карапуз na бярозе поўзае, бягом пабегла, свайго парасёнка i свіння пазнае. Свая болька кажнаму больна. Свае клопаты турбуюць у першую чаргу. Канешне, npa цёткіных дзяцей ён тожа 'думав, ну свая болька кажнаму больна. Свая кабыла — галава клопаты забыла. Уласная маёмасць пазбаўляе многіх турбот. На хазяйстве жыўшы, у сё пад рукі нада, што набудзёш — як знайдзеш, свая кабыла — галава клопаты забыла. Свая хатка. — як родная матка. Уласны дом — вялі. кае шчасце. Чаго ёй вырушацца ў свет, ніхто яе там 'не жджэ; паку ль сядзіцца, няхай сядзіць у цёплых вуглах i не варушыцца, свая хатка— як родная матка. Свіннога дзіцёнка завуць парасёнкам. Жарт па адрасе бруднага дзіцяці. Ты, відна, не мыешся ад бані да бані, ходзіш увесь карэлый, а свіннога дзіцёнка завуць парасёнкам. Свінное (У свінні) дзіцятка — парасятка. У неахайнікаў i дзеці такія. Ну хто ж етага не знае, што свінное дзіцятка — парасятка. Сама задрыпа i дзеці такея, у свінні дзіцятка — парасятка. Свіння з рылам, парасёнак з пятачком. Многія адметных асаблівасцей не маюць. Як жа ты не скажащ, што свіння з рылам, парасёнак з пятачком, калі яны лезуць з нямытымі рукамі куды не нада. Вар.: У свінні рыла, у парасёнка пятачок. Ты думает, меншый чым-небудзь атлічаецца ад большага, не, у свінні рыла, у парасёнка пятачок. Свінням сыўрадка, сабе масліца. Пра таго, хто выбірае сабе смачнейшую ежу. Знаю, знаю, як яны выбіраюць: свінням сыўрадка, сабе масліца. Свіння рада ўсякай (кажнай, любой) лужы. Насмешка над неахайным чалавекам. Ну што ты скажаш пра
1 👁