Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Сабаку луччы недавучыць, чым перавучыць. Дурню i вучэнне можа пашкодзіць. Напраўду між людзямі гаворыцца, што сабаку луччы недавучыць, чым перавучыць. Сабаччая ласка — цэп i привязка. Пра таго, хто апынуўся ў цвёрдых руках. Пазнае, як пападзецца к Саўчанку ў лапы, сабаччая ласка — цэп i прывязка. Сагласен ззадзі, ды ў етым стадзе. Жаданне заставацца ў адным i тым жа калектыве. Думалі перавесць яго ў трэццюю брыгаду, дык ён на дыбы, сагласен ззадзі, ды ў етым стадзе. Сам з вераб'я, а серца з варону жарт. Пра шчадралюбнага чалавека. Который дзень тут расхаджывае Лроськін унук, усёля дзевак верціцца, сам з вераб'я, а серца з варону. Сам з лапцей, а хоча хадзіць у ботах (золаце). Пра маламаёмаснага, але ганарлівага чалавека. Задач у Пракапёнка нівесь сколько, сам з лапцей, а хоча хадзіць у ботах. Усё настае к Сямёнавым, каб спраўлялі яго, сам з лапцей, а хоча хадзіць у золаце. Сам топішся — другога за сабою не цягні. Не ўмешвай іншых у непрыемнасці. Калі папаўся, атвячай за ўсё адзін, сам топішся — другога за сабою не цягні. Сані за аглоблямі бягаць. Калектыў слухаецца кіраўніка. Нада толковый рукавадзіцель, ён знайдзе правыьную дорогу, а сані за аглоблямі бягаць. Саш як сані, ды крывыя самі. Hi пры чым рэчы, кал i гаепадары бездары. Адно Ш не ў лад, другое дрэнна; няхай луччы на сябе паглядзяць, сані як сані, ды крывыя самі. Са сваім хлебам i на калодзе абед. Добра мець усё ўласнае. На чужэй каравай шырока рот не разявай, а са сваім хлебам i на калодзе абед. Саскачыў з л ііік і i стаў дыбкі. Пра раптоўнае з'яўленне. Вот i другей вогір заявіўся, саскачыў з ліпкі i стаў дыбкі. Сатане родный пляменнічак. Нягоднік. Ага, паспробуй з ім сталкавацца, ema сатане родный пляменнічак. Саўка з Сідарам піва зварылі, ды піць некаму. Пра няўдалую справу. У Грышчанкоў усё готова, Саўка з Ciдарам піва зварылі, ды піць некаму. Саўка Хомку памераў: як удоўж, так i ўнерак. Жарт пра вельмі поўнага чалавека. Казалі, што Саўка Хомку памераў: як удоўж, так i ўперак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабя, зяўленне
2 👁
 ◀  / 321  ▶