Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
Пятый каток на вось надзяе. Робіць бязглуздзіцу, глупства. Вун твой Кузёмка за лазняю, пятый каток на вось надзяе. Радаваўся старац, што перажыў марац, а прышоў май — паняслі старца ў гай. Калі справа безнадзейная, бескарысна спадзявацца на удачу. Тэй год схавалі старца, слабенькш старычок хадзіў. Закапалі не на магільніку, а цераз канаву ад кладбішча. Старой Мітрахван усё прыгаварываў: во, радаваўся старац, што перажыў марац, а прышоў май, паняслі старца ў гай. Только было ета не ў маіу а ў юне. Расце лес, расце i тапарышча. Намёк на тое, што ў лесе вырасце i дзяржанне для сякеры, якой будуць сячы лес. Усё віда-віда мяняецца, вун дубняк нагнала ўверх, расце лесу расце i тапарышча. Родам куры хахлаты. Нашчадкі маюць прыродныя адметнасці, уласцівыя продкам. Пёкла, бывала, паглядзіць, як выламываецца Андрэеў шкет, i абязацельна скажа: родам куры хахлаты. Розуму i за грошы не куліш. Важна не багацце, а розу м. Багацтва сяння ёсцьу заутра няма, надо, каб свая галава варылау а розуму i за грошы не купіш. Рот набок i сэрца на кручок іран. Пра рашучае выражэнне крыўды. 3 Хадосачкінымі дачкамі трудна разгаварываць: слова не панаравіцца — сячас рот набок i серца на кручок. Руб у кармане не муляе (не мяшае). Запас ніколі не шкодзіць. Што прыдбаеш, як знайдзеш, руб у кармане не муляе. Ты сам знаеш, што руб у кармане не памяшае. Рукі бралі, а спіна атвячай. Гавораць пра пакаранне за грубае свавольства, крадзеж. Ці ў аднаго з вас так было, што рукі браліу а спіна атвячай. Сабака костку знайдзе дош.-Звыч. гавораць пра п'яніцу, які шукае выпіць. Што гаварыцъ, калі ён толька i бегае, каб айдзе-небудзь чарка перапала, ну, сабака костку знайдзе. Сабака сабаку па хвасце пазнае іран. Падазроныя асобы хутка знаходзяць паразуменне. Яе хлюст ужо спеўся з нейкімі гарадскіміу ну што ж ты хочаш, сабака сабаку па хвасце пазнае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяніцу
3 👁
 ◀  / 321  ▶