Прыгнуу ба з лаўкі, ды мяшаюць караўкі. Спасылка на неістотную перашкоду. Казаў, хацелася паможч папіліць палкі i ўрэмя няма; я знаю, як ён занят: прыгнуў ба з лаўкі, ды мяшаюць караўкі. Пры маткі дзеткі гладкі. Маці заўсёды клапоціцца пра сваіх дзяцей. Пры маткі дзеткі гладкі, а без маткі цяпнуць гора ўволю. Прышла бяда — не нада i яда. У горы, бядзе i апетьіт знікае. Ісаіха сяння печ не тапіла, не гатовіла нічога, прышла бяда — не нада i яда, a ў яе такея перажыванні! Прышло махам — пашло прахам. Набытае несумленна не прыносіць карысці. Ты знаеш, як Міцю ўсё даставалася, паетаму i не было пользы, прышло махам — пашло прахам. Прышоў з ложкаю пасля абеда. З'явіўся не ў час, са спазненнем' Якая работа ў дождж, не нада было выпраўляцца, а то прышоў з ложкаю пасля абеда. Пусці бабу ў рай, яна i куму возьме (пазаве). Жарт пра таго, хто клапоціцца тады, калі ў гэтым няма патрэбы. Упярод к Чэпікавым бегала адна, а сяння i Хрысціну павяла, ета праўда, што пусці бабу ў рай, яна i куму возьме. Помніш, як Дземідзёнак часта прыгаварываў: пусці бабу ў рай, яна i куму пазаве. Пусці, божа, павалюся. ІІра праяўленне поўнай абыякавасці. Жыць так, як жыве Трахім, пусці, божа, павалюся, — ema ўжо не жызня. Пусцяць не пусцяць, а пастукаць нада (можна). Паспрабаваць не зашкодзіць. Надзежды мала, што выпаліць, ну але ж пусцяць не пусцяць, а пастукаць нада. На ўсякій случай схадзіце, можа, што i палучыцца, пусцяць не пусцяць, а пастукаць можна. П'янага i цялёнак (сабака) абліжа. П'яны бездапаможны. Некаму дагледзець, ён шавяльнуцца не можа, а не то іціць, п 'янага i цялёнак абліжа. Набраўся дык набраўся, толька палюбавацца, ну што ж, п 'янага i сабака абліжа. П'янаму i чорт ангелам здаецца (пакажацца). П'яны губляе ўсякае разумение. Прыслухайся, што ён там мармыча, п 'янаму i чорт ангелам здаецца. Ты луччы за мяне знаеш, што п 'янаму i чорт ангелам пакажацца
Дадатковыя словы
зявіўся, пянага, пянаму, пяны
1 👁