Пользы як ад казла, а грахоў як у чорта. Пра шкадлівую асобу, ад якой адны непрыемнасці. А хваціцеся вы, якей быў меншый Кулажыхін: пользы як ад казла, а грахоў як у чорта. Поп i ад чорта падарак возьме. Высмейваецца хцівасць, скваннасць асобных свяшчэннаслужыцеляў. Поп гаворыць адно, а дзелае другое, поп i ад чорта падарак возьме. Прадаў — на пугу (бізун) не заработаў. Пра гандаль без выручкі. Прадаў, канешне, прадаў, талька прадаў — на пугу не заработаў. Ета не продаж, што прадаў — на бізун не заработаў. Прадау сапагі, купіў лапці іран. Пра стратны гандаль. Смяюцца бабы, што ўзноў Ісачыхін зяць прадаў сапагі, купіў лапці. ': Прарэх, прарэх, пакуля дзірка. Маленькія непрыемнасці цягнуць за сабой вялікія. Не давай дзіцёнку ўцягывацца ў гарэлку, патроху, патроху звыкне — праПаў, прарэх, прарэх, пакуля дзірка. Праўда [i] без няпраўды абходзіцца. Для сцвярджэння праўдзівасці хлусня непатрэбна. Старая Лісавета справядліва гаварыла, што праўда i без няпраўды абходзіцца. Проса ў ступе, a таўкач у руках. Не варта пытаць, калі ясна, што трэба рабіць. Якея табе ўказанні нада, проса ў ступе, а таўкач у руках. Прошлага i на скакуне не дашшш. Мінулае немагчыма вярнуць. Што старае ўспамінаць, успамінай ці не ўспамінай, а прошлага i на скакуне не дагоніш. Прывыкай, кароўка, к саломке, сянцо авечкі паелі. Гавораць пры няхватцы добрага корму. Як нечага ў яслі залажыцъ, дык нехаця скажаш: прывыкай, кароўка, к саломке, сянцо авечкі паелі. Прывычка ў чалавека чужэя грошы счытаць неадабр. Пра чалавека, які ўмешваецца не у сваю справу. Вот прывычка ў чалавека чужэя грошы счытаць, я такіх людзей не люблю. Прыгаць, дык з высаты. Кал i што рабіць, дык з размахам. Абы-як Самусёнак не хоча, яму калі прыгаць, дык з высаты
3 👁