ню (лазню) — зайшоў (папаў) у пуню. Дык айдзе ж твой Максім, ён, верна, пашоў у баню, а зайшоў у пуню. Ён, калі хочаш, пойдзе ў лазню, а зайдзе ў пуню. Ну што, узноў Піліп пашоў у баню — папау у пуню. Пашоў у лазню — папау у пунюу — так доўга смяяліся над Андраёнкам. Пашоў (схадзіў) у чужую клець малебен пець іран. Пайшоў красці. Падажджы, год-два падрасце i пойдзе ў чужую клець малебен пець. Можа i ты схадзіў у чужую клець малебен пець? Пашоў цялёнкам — вярнууся быком іран. У некага з узростам пабольшала адмоўных якасцей. Явіўся ўчора Вольгачкін унук, думает, паразумнеў? — не, пашоў цялёнкам — вярнуўся быком. Пень нарадзі — залюбуется. Адзенне істотна ўплывае на знешні выгляд асобы. Надзенъся як напала — будзеш хадзіць чучалам, а пень нарадзі — залюбуется. Перабірліў на яду, ды няспраўны на хаду. Пра таго, хто любіць смачна паесці, але неахвочы да працы. Падзікаваліся мы на Арынінага зяця: перабірліў на яду, ды няспраўны на хаду. Перад п'яным i чорт з дарогі сойдзе. 3 п'яным лепш не звязвацца. Што з ім гаварыць, калі ён лыка не вяжа, перад п 'яным i чорт з дарогі сойдзе. Сін.: П'янаму i чорт дарогу ўступіць. Пад чаркаю ён дужа неўкавырный, з ім тады луччы не чапацца, n 'янаму i чорт дарогу ўступіць. Песенку спела i кончана дзела. Выражаецца адабрэнне завершанай справы. А тто ей доўга талкавацъ, песенку спела i кончана дзела. Плачуць не над горсцю, а над прыгаршчамі. Не варта надта бедаваць пры неістотнай страде. Парасёнак — ета не карова, можна перажыць, плачуць не над горсцю, а над прыгартчамі. Плугам пні карчаваў, бараною ляда драў. Свавольства багацея не мела межаў. Змітрок як Змітрок, а можа твой бацька плугам пні карчаваў, бараною ляда драў. Пляшывый шалудзівага ў госці пазваў (зазваў). 1ранічнае выказванне пра сяброўства малапаважаных асоб. Вун ці відзіт, павалакліся ўдваіх к Сярожку, пляшывый талудзівага ў госці пазваў. Чует, якея песні завялі ў Бардадынавых, пляшывый талудзівага ў госці зазваў
Дадатковыя словы
пянаму, пяным
1 👁