Народнае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 321  ▶ 
старомушак i ладна будзе, у новых ботах не зачыняюць вароты. У норцы мышка кошку пужае гумар. Пра таго, хто прадпрымае бяссэнсныя намаганні. Я віджу, што яна проця Сямёна дзелае: у норцы мышка кошку пужае. У палкі два канцы. Адказ на пагрозу, щто можа атрымаць тое ж самае. Няхай дужа не носіцца з угрозамі, з кулакамі, у палкі два канцы. У прыгаршчах жару далёка не занясеш. Для ўсякай справы патрэбна пэўнае прыстасаванне. Старайся не старайся, а з голымі рукамі не ўсюдых сунешся, у прыгаршчах жару далёка не занясеш. Упяцярых адзін сноп нясуць (панясуць, прынясуць). Жарт па адрасе гультаяватых асоб. Глядзі, як ірвуцца Гарасімёнкавы стараннікі: упяцярых адзін сноп нясуць. Сячас увідзіш, як яны ўпяцярых адзін сноп панясуць. Teae рупатнікі стараюцца: упяцярых адзін сноп прынясуць к вечару. У рошчы казлы не растуць. Пра дарэмныя пошукі. Не там ты шукаеш свае вузялкі ды трапачкі, у рошчы казлы не растуць. Урэмя настане i снег растане. 3 цящм часу ўсё зробіцца само па сабе. Не нада спяшыць, падажджы, усяму сваё, урэмя настане i снег растане. У сабакі свой хвост ёсць- Не трэба прапаноўваць непатрэбнае. Нашто Касцючонку твае вяроўкі, яму цесцъ навіў да гібелі, у сабакі свой хвост ёсць. У сваім вугалку не на калку. Трэба даражыць уласным жытлом. У сваім вугалку не, на калку, калі захацеў лёг, калі захацеў устаў. Усё нада, адна хвароба не нада. Трэба берагчыся, каб не захварэць. Канешне, у жызні ўсё нада, адна хвароба не нада. Успомніла баба, як дзеўкаю была. Неабавязкова ўспамінаць усё. Bo-o, успомніла баба, як дзеўкаю была, нашто сячас пустое несцъ. У ступе таўкачом не пападзеш. Пра выключна спрытнага чалавека. Лазаронак такей, што з любой пятлі выкруціцца, ты па ім у ступе таўкачом не пападзеш. У суботу з'ядзім, а ў скрысенне паглядзім жарт. Не варта празмерна бедаваць пры сціпласці сродкаў існа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зядзім
2 👁
 ◀  / 321  ▶