Старонка 62
◀ / 321 ▶
Сабаку луччы недавучыць, чым перавучыць. Дурню і вучэнне можа пашкодзіць. Напраўду між людзямі гаворыцца, што сабаку луччы недавучыць, чым перавучыць. Сабаччая ласка — цэп і прывязка. Пра таго, хто апынуўся ў цвёрдых руках. Пазнае, як пападзецца к Саўчанку ў лапы, сабаччая ласка — цэп і прывязка. Сагласен ззадзі, ды ў етым стадзе. Жаданне заставацца ў адным і тым жа калектыве. Думалі перавесць яго ў трэццюю брыгаду, дык ён на дыбы, сагласен ззадзі, ды ў етым стадзе. Сам з вераб'я, а серца з варону жарт. Пра шчадралюбнага чалавека. Каторый дзень тут расхаджывае Проськін унук, усё ля дзевак верціцца, сам з вераб'я, а серца з варону. Сам з лапцей, а хоча хадзіць у ботах (золаце). Пра маламаёмаснага, але ганарлівага чалавека. Задач у Пракапёнка нівесь сколька, сам з лапцей, а хоча хадзіць у ботах. Усё настае к Сямёнавым, каб спраўлялі яго, сам з лапцей, а хоча хадзіць у золаце. Сам топішся — другога за сабою не цягні. Не ўмешвай іншых у непрыемнасці. Калі папаўся, атвячай за ўсё адзін, сам топішся — другога за сабою не цягні. Сані за аглоблямі бягаць. Калектыў слухаецца кіраўніка. Нада талковый рукавадзіцель, ён знайдзе правільную дарогу, а сані за аглоблямі бягаць. Сані як сані, ды крывыя самі. Ні пры чым рэчы, калі гаспадары бездары. Адно ім не ў лад, другое дрэнна; няхай луччы на сябе паглядзяць, сані як сані, ды крывыя самі. Са сваім хлебам і на калодзе абед. Добра мець усё ўласнае. На чужэй каравай шырока рот не разявай, а са сваім хлебам і на калодзе абед. Саскачыў з ліпкі і стаў дыбкі. Пра раптоўнае з'яўленне. Вот і другей вогір заявіўся, саскачыў з ліпкі і стаў дыбкі. Сатане родный пляменнічак. Нягоднік. Ага, паспробуй з ім сталкавацца, ета сатане родный пляменнічак. Саўка з Сідарам піва зварылі, ды піць некаму. Пра няўдалую справу. У Грышчанкоў усё гатова, Саўка з Сідарам піва зварылі, ды піць некаму. Саўка Хомку памераў: як удоўж, так і ўперак. Жарт пра вельмі поўнага чалавека. Казалі, што Саўка Хомку памераў: як удоўж, так і ўперак.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 321 ▶