Старонка 61
◀ / 321 ▶
Пятый каток на вось надзяе. Робіць бязглуздзіцу, глупства. Вун твой Кузёмка за лазняю, пятый каток на вось надзяе. Радаваўся старац, што перажыў марац, а прышоў май — паняслі старца ў гай. Калі справа безнадзейная, бескарысна спадзявацца на ўдачу. Тэй год схавалі старца, слабенькій старычок хадзіў. Закапалі не на магільніку, а цераз канаву ад кладбішча. Старэй Мітрахван усё прыгаварываў: во, радаваўся старац, што перажыў марац, а прышоў май, паняслі старца ў гай. Тольки было ета не ў маі, а ў юне. Расце лес, расце і тапарышча. Намёк на тое, што ў лесе вырасце і дзяржанне для сякеры, якой будуць сячы лес. Усё віда-віда мяняецца, вун дубняк пагнала ўверх, расце лес, расце і тапарышча. Родам куры хахлаты. Нашчадкі маюць прыродныя адметнасці, уласцівыя продкам. Пёкла, бывала, паглядзіць, як выламываецца Андрэеў шкет, і абязацельна скажа: родам куры хахлаты. Розуму і за грошы не купіш. Важна не багацце, а розум. Багацтва сяння ёсць, заўтра няма, нада, каб свая галава варыла, а розуму і за грошы не купіш. Рот набок і сэрца на кручок іран. Пра рашучае выражэнне крыўды. З Хадосачкінымі дачкамі трудна разгаварываць: слова не панаравіцца — сячас рот набок і серца на кручок. Руб у кармане не муляе (не мяшае). Запас ніколі не шкодзіць. Што прыдбаеш, як знайдзеш, руб у кармане не муляе. Ты сам знаеш, што руб у кармане не памяшае. Рукі бралі, а спіна атвячай. Гавораць пра пакаранне за грубае свавольства, крадзеж. Ці ў аднаго з вас так было, што рукі бралі, а спіна атвячай. Сабака костку знайдзе іран. Звыч. гавораць пра п'яніцу, які шукае выпіць. Што гаварыць, калі ён толька і бегае, каб айдзе-небудзь чарка перапала, ну, сабака костку знайдзе. Сабака сабаку па хвасце пазнае іран. Падазроныя асобы хутка знаходзяць паразуменне. Яе хлюст ужо спеўся з нейкімі гарадскімі, ну што ж ты хочаш, сабака сабаку па хвасце пазнае.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 321 ▶