Са шчасцем (Шчасліваму) і ў грыбы хадзіць. Добра, калі шанцуе. Яно тады, дзетачкі, харашо палучаецца, калі вязе, са шчасцем і ў грыбы хадзіць. Нягож не праўду гавораць, што шчасліваму і ў грыбы хадзіць.
Свае цаны не ўставіш. Цана складаецца незалежна ад чыйго-небудзь жадання. Калі нада прадаць, аддасі за сколька дадуць, свае цаны не ўставіш.
Свайго парасёнка і свіння пазнае. Родныя, блізкія заўсёды знаходзяць паразуменне. Увідзела, што яе карапуз па бярозе поўзае, бягом пабегла, свайго парасёнка і свіння пазнае.
Свая болька кажнаму больна. Свае клопаты турбуюць у першую чаргу. Канешне, пра цёткіных дзяцей ён тожа думае, ну свая болька кажнаму больна.
Свая кабыла — галава клопаты забыла. Уласная маёмасць пазбаўляе многіх турбот. На хазяйстве жыўшы, усё пад рукі нада, што набудзеш — як знайдзеш, свая кабыла — галава клопаты забыла.
Свая хатка — як родная матка. Уласны дом — вялікае шчасце. Чаго ёй вырушацца ў свет, ніхто яе там не жджэ; пакуль сядзіцца, няхай сядзіць у цёплых вуглах і не варушыцца, свая хатка — як родная матка.
Свіннога дзіцёнка завуць парасёнкам. Жарт па адрасе бруднага дзіцяці. Ты, відна, не мыешся ад бані да бані, ходзіш увесь карэлый, а свіннога дзіцёнка завуць парасёнкам.
Свінное (У свінні) дзіцятка — парасятка. У неахайнікаў і дзеці такія. Ну хто ж етага не знае, што свінное дзіцятка — парасятка. Сама задрыпа і дзеці такея, у свінні дзіцятка — парасятка.
Свіння з рылам, парасёнак з пятачком. Многія адметных асаблівасцей не маюць. Як жа ты не скажаш, што свіння з рылам, парасёнак з пятачком, калі яны лезуць з нямытымі рукамі куды не нада. Вар.: У свінні рыла, у парасёнка пятачок. Ты думаеш, меншый чым-небудзь атлічаецца ад большага, не, у свінні рыла, у парасёнка пятачок.
Свінням сыўрадка, сабе масліца. Пра таго, хто выбірае сабе смачнейшую ежу. Знаю, знаю, як яны выбіраюць: свінням сыўрадка, сабе масліца.
Свіння рада ўсякай (кажнай, любой) лужы. Насмешка над неахайным чалавекам. Ну што ты скажаш пра
112 👁